Навiны

20.04.2019 Шляхі да кнігі прафесара Кшыштафа Міганя
У ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях сярод сусветна вядомых аўтарытэтных экспертаў браў удзел і прафесар Вроцлаўскага ўніверсітэта, доктар хабілітаваны Кшыштаф Мігань.

19.04.2019 Вабяць таямніцы старажытных кніг ВКЛ
Беларускія кніжныя скарбы цікавяць даследчыкаў з усёй Еўропы. Польскія навукоўцы вельмі цэняць старадрукі, выдадзеныя ў ВКЛ, якія знаходзіліся ў бібліятэках манастыроў і ў прыватных маёнтках.

16.04.2019 Юбілейныя XV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні вачыма экспертаў
4-5 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшлі XV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Сваім меркаваннем пра канферэнцыю падзяліліся яе ўдзельнікі – беларускія і замежныя эксперты.

09.04.2019 Выдадзены зборнік матэрыялаў ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала і выдала зборнік матэрыялаў юбілейных ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў. Канферэнцыя была прымеркаваны да 40-годдзя навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і праходзіла 4–5 красавіка 2019 г.

08.04.2019 Фотасправаздача і тэлерэпартаж пра XV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Фотаальбом XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў на партале бібліятэкі папоўніўся больш за 100 фотаздымкамі. Фота аператыўна інфармуюць пра важную падзею ў навуковым і культурным жыцці краіны і дакументуюць яе.

05.04.2019 Другі дзень працы XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
5 красавіка доўжылася праца Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, адбываліся секцыйныя пасяджэнні, падчас якіх ажыццяўляўся абмен навуковымі распрацоўкамі і ідэямі, абмен думкамі аб ключавых напрамках і перспектывах развіцця кнігазнаўства.

04.04.2019 У першы дзень МКЧ адкрылася выстава “Захавальнікі рарытэтаў”
4 красавіка у межах XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Захавальнікі рарытэтаў”, якая падрыхтавана ў музеі кнігі да 40-годдзя навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

04.04.2019 Першы дзень працы XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
4 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, пленарнае пасяджэнне, тры секцыі і адкрыццё выставы “Захавальнікі рарытэтаў”.

04.04.2019 XV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні ўрачыста адкрыты
4 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейных XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў.

03.04.2019 Захавальнікі рарытэтаў
У першы дзень XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, ладзіцца ўрачыстае адкрыццё выставы “Захавальнікі рарытэтаў”, якая падрыхтавана ў музеі кнігі да 40-годдзя навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

03.04.2019 Праграма XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
4–5 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца юбілейныя XV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. У праграме – больш за 100 дакладаў у межах пленарнага і секцыйных пасяджэнняў, сустрэчы даследчыкаў розных краін, навуковыя дыскусіі і абмеркаванні, адкрыццё выставы “Захавальнікі рарытэтаў”.

29.03.2019 План правядзення XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
4–5 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдуць юбілейныя XV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. На працягу двух дзён адбудуцца пленарнае пасяджэнне, сем секцый і адкрыццё выстаўкі “Захавальнікі рарытэтаў”.

27.03.2019 MOST – партнёр ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
У ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях прымуць удзел вядомыя прадстаўнікі сучаснага кнігазнаўства, у тым ліку філолага-славіста, прафесара Арнольда Макміліна (McMillin Arnold) з Вялікабрытаніі.

05.03.2019 Таццяна Рошчына – ідэйная стваральніца Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Таццяна Рошчына з’яўляецца ідэйнай стваральніцай і арганізатарам Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў. Яна як сапраўдны лідар беларускага кнігазнаўства ўзняла гэты навуковы праект на высокі міжнародны ўзровень.

04.02.2019 Першыя міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Першыя кнігазнаўчыя чытанні былі арганізаваны ў 1998 годзе. Яны прысвячаліся памяці Ніны Барысаўны Ватацы (1908–1997), найбуйнейшага беларускага бібліёграфа і кнігазнаўца.

18.01.2019 Інстытут Польскі ў Мінску – партнёр у арганізацыі ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Інстытут Польскі ў Мінску пацвердзіў падтрымку ў арганізацыі ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, дзякуючы якой чакаецца прыезд у Мінск выбітных прадстаўнікоў сучаснага польскага кнігазнаўства.