4 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, пленарнае пасяджэнне, тры секцыі і адкрыццё выставы “Захавальнікі рарытэтаў”.
На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады:
“«Меня влечет к томам старинным…»: к истории создания научно-исследовательского отдела книговедения Национальной библиотеки Беларуси”
Галіна Кірэева, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Беларусь);
“Главные направления исследований в отделе истории библиотек и чтения Института книги и чтения Национальной библиотеки в Варшаве”
Томаш Шваціньскі (dr Tomasz Szwaciński), в.а. кіраўніка Інстытута кнігі і чытання Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве, кандыдат гістарычных навук (Польшча);
“Иностранные издания из несвижской библиотеки князей Радзивиллов в иностранном «фонде Бэра» Библиотеки Российской академии наук: опыт выявления и описания”
Алена Ярмошына, загадчыца аддзела фондаў і абслугоўвання Бібліятэкі Расійскай акадэміі навук, Ірына Афанасьева, галоўны захавальнік замежнага фонду Бібліятэкі Расійскай акадэміі навук (Расія);
"Библиотека Жировичского монастыря: попытка реконструкции собрания кириллических печатных книг"
Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў (prof. dr hab. Zoja Jaroszewicz-Pieresławcew), прафесар Варміньска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне, доктар хабілітаваны (Польшча);
“Печатные издания белорусской эмиграции и диаспоры в фондах Британской библиотеки”
Кацярына Рагачэўская (dr Ekaterina Rogatchevskaia), вядучы куратар усходнееўрапейскіх калекцый аддзела еўрапейскіх і амерыканскіх калекцый Брытанскай бібліятэкі, доктар навук (Вялікабрытанія).
У першы дзень адбыліся тры секцыйныя пасяджэнні на тэмы:
1. Тэорыя і метадалогія кніжнай культуры. Тэндэнцыі кнігазнаўчых даследаванняў.
2. Гістарычныя кнігазборы.
3. Рукапісныя помнікі і архіўныя дакументы як крыніцы даследавання гісторыі і культуры Беларусі.
Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.
ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прысвечаныя 400-годдзю выдання першага Буквара