Фотасправаздача і тэлерэпартаж пра XV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

08.04.2019

Фотасправаздача і тэлерэпартаж пра XV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Фотаальбом XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў на партале бібліятэкі папоўніўся больш за 100 фотаздымкамі. Фота аператыўна інфармуюць пра важную падзею ў навуковым і культурным жыцці краіны і дакументуюць яе.

4–5 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся юбілейныя XV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. На працягу двух дзён прайшлі пленарнае пасяджэнне, сем секцый і адкрыццё выставы “Захавальнікі рарытэтаў”. У мерапрыемствах узялі ўдзел вучоныя з Беларусі, Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Кнігазнаўчыя чытанні аб’ядналі кнігазнаўцаў, бібліятэкараў, гісторыкаў, філолагаў, культуролагаў і філосафаў, якія прадставілі вынікі самых новых даследаванняў па гісторыі рукапіснай і друкаванай кніжнай спадчыны.

Па выніках канферэнцыі падрыхтавана фотасправаздача і выйшаў рэпартаж тэлеканала "Мінск ТV".

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Возврат к списку