MOST – партнёр ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

27.03.2019

MOST – партнёр ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

У ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях прымуць удзел вядомыя прадстаўнікі сучаснага кнігазнаўства, у тым ліку філолага-славіста, прафесара Арнольда Макміліна (McMillin Arnold) з Вялікабрытаніі.

Візіт вядомага даследчыка стаў магчымым дзякуючы падтрымцы праекта Еўрапейскага саюза MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts / Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў), накіраванага на пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі ЕС і Беларусі для абмену перадавым вопытам, устанаўлення і паглыблення прафесійных кантактаў.

ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні адбудуцца 4–5 красавіка 2019 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Мэта канферэнцыі – кансалідацыя навуковай супольнасці для абмеркавання актуальных пытанняў па вывучэнні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, стымулявання супрацоўніцтва паміж даследчыкамі кніжнай культуры.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Возврат к списку