Таццяна Рошчына – ідэйная стваральніца Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

05.03.2019

Таццяна Рошчына – ідэйная стваральніца Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Таццяна Рошчына з’яўляецца ідэйнай стваральніцай і арганізатарам Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў. Яна як сапраўдны лідар беларускага кнігазнаўства ўзняла гэты навуковы праект на высокі міжнародны ўзровень.

Таццяна Рошчына з’яўляецца рэдкім высокакваліфікаваным прафесіяналам з глыбокімі тэарэтычнымі ведамі і вялікім вопытам работы ў галіне тэорыі, методыкі і практычнага выкарыстання кніжных помнікаў. Дваццаць гадоў яна ўзначальвала навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Зрабіла значны ўклад у арганізацыю і даследаванне каштоўнай калекцыі рукапісаў і старадрукаў бібліятэкі. Дзякуючы яе намаганням фонды бібліятэкі папоўніліся шматлікімі кніжнымі помнікамі, былі рэалізаваны шэраг навуковых праектаў, ажыццёўлены даследаванне, бібліяграфічная і віртуальная рэканструкцыя беларускіх асобных кніжных помнікаў і кнігазбораў. Безумоўна, яе плённая праца спрыяла развіццю адметнай нацыянальнай бібліялагічнай школы, развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і міжкультурнага ўзаемадзеяння.

І цяпер Таццяна Іванаўна плённа займаецца даследаваннем кніжнай культуры. У рамках XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў плануецца прэзентацыя зборніка артыкулаў "Рэха беларускіх кнігазбораў: лёсы прыватных бібліятэк", складальніцай якога яна з'яўляецца.

На фота: Таццяна Рошчына за сваім працоўным сталом у старым будынку Нацыянальнай бібліятэкі, 1997 год. Першыя кнігазнаўчыя чытанні былі арганізаваны ў 1998 годзе.

Возврат к списку