4 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейных XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў.
Удзельнікаў мерапрыемства прывітаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, доктар педагагічных навук, прафесар Раман Сцяпанавіч Матульскі. У прамове ён падкрэсліў, што ў межах XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў адзначаюцца два юбілеі. Канферэнцыя арганізуецца ўжо 15-ты раз і збірае навукоўцаў з розных краін свету. Другая юбілейная дата звязана з 40-годдзем навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства. Супрацоўнікі бібліятэкі заўсёды лічыліся найлепшымі экспертамі па кніжных помніках, і дзякуючы іх намаганням Нацыянальнага бібліятэка Беларусі стала сапраўдным цэнтрам кнігазнаўства краіны. Аддзел заўсёды працаваў на захаванне, вывучэнне і папулярызацыю нацыянальнай кніжнай культуры з улікам актуальных патрэбнасцей грамадства.
З вітальнымі словамі выступілі Вячаслаў Яўгенавіч Казачонак, начальнік гісторыка-архіўнага аддзялення арганізацыйна-кантрольнага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Анатоль Іванавіч Бутэвіч, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры. Выступоўцы азначылі статус Кнігазнаўчых чытанняў як прызнанага і аўтарытэтнага навуковага форуму, што спрыяе наладжванню навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі розных краін.
Урачыстай часткай пасяджэння стала цырымонія ўзнагароджання ганаровых удзельнікаў Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў. Першыя кнігазнаўчыя чытанні адбыліся ў 1998 годзе. Прыемна, што праз два дзесяцігоддзі некаторыя арганізатары і ўдзельнікі першага форуму прыехалі на сёлетнюю канферэнцыю.
За актыўны ўдзел у Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях, значны асабісты ўклад у даследаванне беларускай кніжнай культуры падзякамі былі ўзнагароджаны:
Таццяна Іванаўна Рошчына, кнігазнаўца, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь,
Людміла Генадзьеўна Кірухіна, галоўны рэдактар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь,
Галіна Уладзіміраўна Кірэева, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,
Людміла Данілаўна Сільнова, вядучы бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,
Аляксандр Віктаравіч Сцефановіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
Алена Іосіфаўна Цітавец, загадчык сектара кнігазнаўства аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук,
Тамара Андрэеўна Самайлюк, адказны сакратар Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы,
Ларыса Іосіфаўна Доўнар, прафесар кафедры бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат педагагічных навук, дацэнт,
Святлана Іванаўна Лявонцьева, галоўны захавальнік фондаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, кандыдат мастацтвазнаўства,
Георгій Якаўлевіч Галенчанка, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, дацэнт,
Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў (prof. dr hab. Zoja Jaroszewicz-Pieresławcew), прафесар Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне, доктар хабілітаваны (Польшча),
Марыя Підлыпчак-Майеровіч (prof. dr hab. Maria Pidłypczak-Majerowicz), старшыня праграмнага камітэта Карпарацыі вроцлаўскіх бібліятэкараў, прафесар, доктар хабілітаваны (Польшча),
Лілія Коўкель (dr Lilia Kowkiel), супрацоўнік аддзела польскага біяграфічнага слоўніка Інстытута гісторыі імя Тадэвуша Мантэйфеля Польскай акадэміі навук, кандыдат гістарычных навук (Польшча).
Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.
ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прысвечаныя 400-годдзю выдання першага Буквара