Інстытут Польскі ў Мінску пацвердзіў падтрымку ў арганізацыі ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, дзякуючы якой чакаецца прыезд у Мінск выбітных прадстаўнікоў сучаснага польскага кнігазнаўства.
У гэтым годзе Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні адбудуцца 4–5 красавіка. Мэта мерапрыемства – кансалідацыя навуковай супольнасці для абмеркавання актуальных пытанняў па вывучэнні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, стымулявання супрацоўніцтва паміж даследчыкамі кніжнай культуры.
Дзякуючы падтрымцы Інстытута Польскага ў Мінску вядомыя польскія вучоныя з Варшавы, Кракава, Вроцлава і Ольштына плануюць прыняць удзел у ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях і прэзентаваць даклады па гісторыі кніжнай культуры:
Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўстава.
ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прысвечаныя 400-годдзю выдання першага Буквара