Другі дзень працы XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

05.04.2019

Другі дзень працы XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

5 красавіка доўжылася праца XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, адбываліся секцыйныя пасяджэнні, падчас якіх ажыццяўляўся абмен навуковымі распрацоўкамі і ідэямі, абмен думкамі аб ключавых напрамках і перспектывах развіцця кнігазнаўства.

У другі дзень канферэнцыі прайшлі наступныя секцыі:

  • “Друкаваная кніга XV–XVIІІ стст. у айчынных і замежных зборах”
  • “Традыцыі беларускай кніжнай культуры ХІХ–ХХІ стст.”
  • “Даследаванне правененцый”
  • “Роля і месца кнігі ў сучасным інфармацыйна-камунікацыйным асяроддзі. Папулярызацыя кніжнай культуры”

Пры падвядзенні вынікаў работы ўдзельнікі выказалі падзяку за высокі ўзровень арганізацыі канферэнцыі. Кнігазнаўчыя чытанні, якія праводзяцца з 1998 года, ужо даўно сталі адным з найважнейшых мерапрыемстваў, унікальнай пляцоўкай, дзе адбываецца камунікацыя і абмен меркаваннямі паміж даследчыкамі з розных краін свету. Асноўным аб’ектам даследавання з’яўляецца менавіта кніжная спадчына Беларусі, якая ў сваіх розных аспектах уключае і нацыянальнаю самабытнасць, і еўрапейскую культурную традыцыю, і лепшыя набыткі сусветнай цывілізацыі. Сёлетняя канферэнцыя стала дастойным працягам існуючай традыцыі. Яна аб’яднала кнігазнаўцаў, бібліятэкараў, гісторыкаў, філолагаў, культуролагаў і філосафаў з Беларусі, Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.

Мерапрыемства прадаставіла магчымасць падзяліцца вынікамі навуковых пошукаў і дасягненняў, спрыяла наладжванню навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі, выпрацоўцы аптымальна эфектыўных падыходаў для вырашэння наспелых праблем, а галоўнае – натхніла ўдзельнікаў на ажыццяўленне новых праектаў.

4 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, пленарнае пасяджэнне, тры секцыі і адкрыццё выставы “Захавальнікі рарытэтаў”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Возврат к списку