План правядзення XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

29.03.2019

План правядзення XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

4–5 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдуць юбілейныя XV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. На працягу двух дзён адбудуцца пленарнае пасяджэнне, сем секцый і адкрыццё выстаўкі “Захавальнікі рарытэтаў”.

Арганізатары канферэнцыі – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Партнёрамі навуковага мерапрыемства сталі праект Еўрапейскага саюза MOST і Польскі інстытут у Мінску.

Мэтай мерапрыемства з'яўляецца кансалідацыя навуковай супольнасці для абмеркавання актуальных пытанняў па вывучэнні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, стымуляванні міжнароднага супрацоўніцтва паміж даследчыкамі кніжнай культуры.

Юбілейныя ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні прымеркаваны да 40-годдзя навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Традыцыйна праблемнае поле канферэнцыі будзе ўключаць пытанні гісторыі рукапіснай і друкаванай кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэндэнцый развіцця. Навуковае мерапрыемства аб'яднае кнігазнаўцаў, лінгвістаў, культуролагаў, гісторыкаў і філосафаў з Беларусі, Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.

План правядзення XV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Возврат к списку