Запрашаем прыняць удзел у навукова-практычным семінары “Шляхамі маладнякоўцаў”, прысвечаным 135-годдзю Змітрака Бядулі і 120-годдзю Міхася Зарэцкага, які адбудзецца 27 студзеня 2021 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:
Для ўдзелу ў семінары ў якасці дакладчыка ці госця да 22 студзеня 2021 года неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю.
Пасля правядзення семінара лепшыя тэксты будуць апублікаваны на старонках віртуальных раздзелаў да юбілеяў Змітрака Бядулі і Міхася Зарэцкага ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, асобныя артыкулы будуць размешчаны ў электронным выглядзе на старонцы семінара на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама надрукаваны ў часопісе “Маладосць” у рубрыцы “На хвалі часу, у плыні жыцця” да юбілеяў пісьменнікаў.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.
Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту oniki@nlb.by да 31 студзеня.
Патрабаванні да афармлення тэкстаў:
Арганізатары мерапрыемства:
Дата і час правядзення:
27 студзеня 2021 г., запланаваны час правядзення – 11.00–14.00.
! У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй удзел у мерапрыемстве магчымы ў вочным і завочным фармаце.
Мовы семінара:
беларуская, руская.
Даклад – да 15 хвілін.
Месца правядзення:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі Рэспубліка Беларусь,
г. Мінск, пр-т. Незалежнасці, 116
На працягу двух гадоў Нацыянальная бібліятэка Беларусі разам з партнёрамі: Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Выдавецкім домам “Звязда” (часопісам “Маладосць”) – працуе над маштабным рэспубліканскім праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які прымеркаваны да 100-годдзя Усебеларускага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”.
За гэты час было створана 6 віртуальных раздзелаў да юбілеяў “маладнякоўцаў”: Валерыя Маракова, Адама Бабарэкі, Уладзіміра Хадыкі, Уладзіміра Дубоўкі, Кузьмы Чорнага, Яна Скрыгана. Для папулярызацыі дзейнасці пісьменнікаў, прэзентацыі раздзелаў ладзіліся імпрэзы, лекцыі, круглыя сталы. Апошняй ініцыятывай, што атрымала шырокі рэзананс, стала правядзенне анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына!”, да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі, у якім прынялі ўдзел каля 880 чалавек з усёй Беларусі, а таксама з-за мяжы. Азнаёміцца з конкурснымі працамі можна ў суполцы на фэйсбуку “О, Беларусь, мая шыпшына!” і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.
Праца бібліятэкі над праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця” працягваецца, рыхтуюцца наступныя раздзелы, прысвечаныя юбілярам 2021 года: Андрэю Александровічу (1906–1963), Змітраку Бядулю (1886–1941), Міхасю Зарэцкаму (1901–1937).
Кантакты:
Лаўрык Таццяна Анатольеўна, загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела
Тэлефон: 8(017) 293 27 19.
Амосава Юлія Уладзіміраўна, галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела
Тэлефон: 8(017) 293 27 43.
Электронная пошта: oniki@nlb.by
Вебинар «ЭБС «БиблиоРоссика»: поисковые возможности, сервисы и новые коллекции»
Вебинар «Лань: комплексные решения для библиотек и учреждений образования»
Семинар «Функциональные возможности электронных сервисов и инструментов ZNANIUM»
Семинар «Информационные ресурсы Индии и Китая по гуманитарным, инженерным наукам и медицине»
Семинар «ЭБС BOOK.ru – информационная поддержка образовательного и научного процесса»
Семинар «Информационно-библиотечное обслуживание незрячих и слабовидящих пользователей»
Международный форум «История для будущего. Россия и Беларусь»
Новая редакция Закона Республики Беларусь «Об авторском праве и смежных правах»
Защита персональных данных: реалии для библиотечного сообщества 2022
Вебинар по микробиологическому аспекту сохранности документов
Навукова-практычны семінар “Ураджэнцы роднага краю”, прысвечаны пісьменнікам-маладнякоўцам 2022
Защита персональных данных: реалии для библиотечного сообщества
Вебинар Публикация научных статей в международных журналах в режиме открытого доступа (Open Access)
Творчасць Лесі Украінкі ў кантэксце беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей
Помнікі кніжнай культуры Аршаншчыны: ад Буквара Спірыдона Собаля да нашых дзён
Интеллектуальная собственность в Республике Беларусь. Компьютерные программы и базы данных
“Капірайт: заканадаўчыя нормы і практычнае прымяненне ў Рэспубліцы Беларусь”