Праграма канферэнцыі

Праграма навукова-практычнага семінара “Шляхамі маладнякоўцаў”, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі
і 120-годдзю з дня нараджэння Міхася Зарэцкага

Дата правядзення: 27 студзеня 2021 г., 11.00–14.00

Месца правядзення: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (цэнтр. уваход), Прэс-цэнтр (3-ці паверх, пам. 308)


Арганізатары:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”)


Рэгістрацыя ўдзельнікаў: 10.30–11.00


Мадэратар:
Суша Алесь Аляксандравіч, намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі


11.00–11.05 Прывітальнае слова
Суша Алесь Аляксандравіч, намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі
11.05–11.15 Праца Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі над віртуальным праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця” ў 2020 г.
Лаўрык Таццяна Анатольеўна, загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, магістр філалагічных навук, Мінск
11.15–11.25 Дзейнасць сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” за 2020 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры і планы на 2021 г.
Свірыдовіч Эліна Карлаўна, загадчык навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Мінск
11.25–11.35 Агляд публікацый часопіса “Маладосць”, прысвечаных літаб’яднанню “Маладняк”, за 2020 г.
Воцінава Святлана Дзмітрыеўна, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом «Звязда»”, Мінск
11.35–11.45 Перапахаванне Змітрака Бядулі ў Беларусі
Плаўнік Яфім Самуілавіч, сын Змітрака Бядулі, Мінск
11.45–11.55 Сямейна-радаводнае дрэва Змітрака Бядулі
Жыбуль Віктар Вячаслававіч, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, кандыдат філалагічных навук, Мінск
11.55–12.05 Ушанаванне Змітрака Бядулі ў “Беларускай хатцы”
Лабада Таццяна Анатольеўна, загадчык філіяла “Беларуская хатка” Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Мінск
12.05–12.15 Змітрок Бядуля: трансфармацыя поглядаў
Трафімчык Анатоль Віктаравіч, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філалагічных навук, Мінск
12.15–12.25 Канцэпцыя чалавека ў аповесцях Змітрака Бядулі “Салавей” і Міхася Зарэцкага “Голы звер”
Шаладонаў Ігар Міхайлавіч, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філалагічных навук, Мінск
12.25–12.35 Жанравая спецыфіка празаічных твораў малой формы ў спадчыне Цёткі і Змітрака Бядулі
Карчашкіна Дарыя Валер’еўна, малодшы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Петруся Броўкі, філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Мінск
12.35–12.45 Габрэйскі след у развіцці – беларускай літаратуры на пачатку ХХ ст. (на прыкладзе творчасці Змітрака Бядулі, Ізі Харыка)
Вербаль Святлана Юр’еўна, вядучы бібліёграф Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Мінск
12.50–13.00 Роля Змітрака Бядулі ў стварэнні першага нумара дзіцячага часопіса “Зоркі” (1921)
Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч, дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, Мінск
13.00–13.10 Тры паэткі, тры лёсы – Зінаіда Бандарына, Наталля Вішнеўская, Яўгенія Пфляўмбаўм – у кантэксце гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст.
Данільчык Аксана Аляксееўна, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, Мінск
13.10–13.20 Виктор Иванович Бухаркин и его участие в литературном объединении “Маладняк”
Бухаркіна Марыя Віктараўна, кандыдат філалагічных навук, Санкт-Пецярбург (Расія)
13.20–13.30 Жыхары Магілёва як элемент “аўтарскай кухні” М. Зарэцкага (на прыкладзе рамана “Сцежкі-дарожкі”)
Петухоў Аляксандр Васільевіч, архівіст 1-й катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці, магістр гістарычных навук, Магілёў
13.30–13.40 Дыскусія
Падвядзенне вынікаў

Спампаваць праграму Семінара (DOCX, 17Kb)

Архіў мерапрыемстваў

2021


2020


2019


2018