Аб канферэнцыі

Інфармацыйны ліст

Х Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
«Электронная культура»
да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

тэма: “Лічбавыя калекцыі ў прасторы культуры” (у рамках XXVIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы “ТІБО”)

Запрашаем прыняць удзел у Х Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура” па тэме “Лічбавыя калекцыі ў прасторы культуры”. Канферэнцыя адбудзецца 10 чэрвеня 2022 г. на пляцоўках XXVIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы “ТІБО” і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэмы для абмеркавання:

  • установы культуры, навукі і адукацыі ва ўмовах інфарматызацыі: змяненне статусу і функцый, супрацоўніцтва, пашырэнне і віртуалізацыя паслуг;
  • захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны: праблемы і вынікі фарміравання электроннага кантэнту, выкарыстання/укаранення інфармацыйных тэхналогій, доступу, рэстаўрацыі і інш.;
  • інавацыйныя тэхналогіі ў сферы культуры: “воблачныя”, мабільныя, 3D-тэхналогіі, інтэрнэт рэчаў, дапоўненая рэальнасць; эканоміка уражанняў/эмоцый і інш.;
  • арганізацыя і правядзенне адукацыйных і сацыякультурных мерапрыемстваў, у тым ліку з выкарыстаннем рэсурсаў бібліятэк, музеяў і архіваў;
  • varia.

Арганізатары канферэнцыі:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Рабочыя мовы:
беларуская, руская.

Патрабаванні да прэзентацый:
Тып файла – Microsoft PowerPoint (ppt/pptx).

Умовы ўдзелу:
Для ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі, распрацоўшчыкі і пастаўшчыкі праграмнага забеспячэння і электронных рэсурсаў.
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй ўдзел у канферэнцыі магчымы ў вочным і дыстанцыйным фарматах.

Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў.

Для ўдзелу з дакладам, паведамленнем або ў якасці госця неабходна не пазней за 20 мая 2022 г. прайсці анлайн-рэгістрацыю на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, не пазней за 25 мая 2022 г. даслаць прэзентацыю або відэавыступленне на электронную пошту: oniki@nlb.by

Рэгламент дакладаў і выступленняў – да 10 хв.

Дата і месца правядзення:
10 чэрвеня 2022 г.

пр. Пераможцаў, 111а, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь (форум “ТІБО-2022”);

пр. Незалежнасці, 116, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь (Нацыянальная бібліятэка Беларусі).


Каардынатары:

Лаўрык Таццяна Анатольеўна – загадчыца сектара аналітычнай інфармацыі па культуры і мастацтве інфармацыйна-аналітычнага аддзела,
тэл.: (+375 17) 293 27 19,
e-mail: oniki@nlb.by

Тупчыенка-Кадырава Люцыя Георгіеўна – галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела,
тэл.: (+375 17) 293 28 06,
e-mail: oniki@nlb.by

Спампаваць Інфармацыйны ліст