Інфармацыя для прэсы

ХІХ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

27–28 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдуць ХІX Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Навуковая канферэнцыя пачне працу ў 10.00 у пам. 307.

Традыцыйна праблемнае поле канферэнцыі будзе ўключаць пытанні гісторыі кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэндэнцый развіцця.

Праграма ўключае даклады даследчыкаў і навукоўцаў па тэмах: рукапісная і друкаваная кніжнасць Беларусі, сучасная беларуская кніга і інш.

Штогадовыя Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні спрыяюць наладжванню навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі розных краін, даюць магчымасць падзяліцца вынікамі навуковых дасягненняў, спрыяюць выпрацоўцы аптымальна эфектыўных падыходаў для вырашэння праблем, а галоўнае – натхняюць удзельнікаў на ўвасабленне новых ідэй і праектаў.

Сачыць за абнаўленнем інфармацыі пра канферэнцыю можна на сайце ХІX Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў. Для ўсіх, хто жадае далучыцца ў дыстанцыйным фармаце, арганізавана анлайн-трансляцыя:

27 красавіка
28 красавіка