28-29 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдуць ХVІІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Навуковая канферэнцыя пачне працу ў 10:00 у пам. 307.
ХVІІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні прысвечаны 100-гадовай гісторыі фармавання фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Традыцыйна праблемнае поле канферэнцыі будзе ўключаць пытанні гісторыі кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэндэнцый развіцця.
Праграма ўключае даклады даследчыкаў і навукоўцаў па тэмах: 500-годдзе выдання першай кнігі на гістарычных беларускіх землях, рукапісная кніжнасць Беларусі, калекцыя кніжных помнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, сучасная беларуская кніга і інш.
Штогадовыя Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні спрыяюць наладжанню навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі розных краін, даюць магчымасць падзяліцца вынікамі навуковых дасягненняў, спрыяюць выпрацоўцы аптымальна эфектыўных падыходаў для вырашэння праблем, а галоўнае – натхняюць удзельнікаў на ўвасабленне новых ідэй і праектаў.
Сачыць за абнаўленнем інфармацыі пра канферэнцыю можна на сайце ХVІІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў. Для ўсіх жадаючых далучыцца ў дыстанцыйным фармаце арганізавана анлайн-трансляцыя:
ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прысвечаныя 400-годдзю выдання першага Буквара