Аб канферэнцыі

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае прыняць удзел у
ХVIII Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях


Арганізатары:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Час правядзення:
28–29 красавіка 2022 г.


Фарматы правядзення:

  • у будынку бібліятэкі (Мінск, пр. Незалежнасці, 116);
  • дыстанцыйны ўдзел з відэадакладам альбо выступленнем анлайн з дапамогай відэаканферэнцсувязі.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • 100-гадовая гісторыя фарміравання фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • калекцыя кніжных помнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • 500-годдзе выдання першай кнігі на гістарычных беларускіх землях;
  • Ф. Скарына і яго паслядоўнікі – беларускія тыпографы і выдаўцы XVI–XVIІІ стст.;
  • рукапісная кніжнасць Беларусі;
  • старадрукі XVI–XVIІІ стст.;
  • беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.;
  • сучасная беларуская кніга;
  • гістарычныя бібліятэкі і развіццё бібліятэчнай справы Беларусі;
  • беларуская кніга ў айчынных і замежных зборах;
  • мастацтва кнігі;
  • улік і апісанне кніжных помнікаў Беларусі;
  • кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі;
  • сучасныя бібліялагічныя школы, даследаванні і канцэпцыі;
  • асобы беларускага кнігазнаўства.

Мовы канферэнцыі:
беларуская, руская, англійская.


Умовы ўдзелу:
Для ўдзелу ў канферэнцыі з дакладам, паведамленнем або ў якасці госця неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю.


Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі –
за кошт удзельнікаў канферэнцыі.


Патрабаванні да тэксту даклада:
Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі. Прымаюцца арыгінальныя работы на беларускай, рускай, англійскай мовах, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і апублікавання. Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту redkaja@nlb.by не пазней за 25 сакавіка 2022 г.


Афармленне даклада:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/суаўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на канферэнцыі, назва даклада.
  2. Аб’ём даклада разам з рэзюмэ, ілюстрацыямі і дадаткамі – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, кегель 13, паўтарачны міжрадковы інтэрвал, тып файла – .doc або .rtf (Microsoft Word).
  3. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Спасылкі афармляюцца ў квадратных дужках, напрыклад [3, с. 15].
  4. Рэзюмэ на рускай і англійскай мовах аб’ёмам не больш за 400 сімвалаў кожнае (з прабеламі).

Патрабаванні да відэадаклада:

  • арыентацыя відэа (гарызантальная);
  • відэазапіс павінен стварацца з мікрафонам, пры добрым асвятленні і адсутнасці пабочных шумаў;
  • працягласць відэа – не больш за 10 хвілін.

Патрабаванні да даклада-прэзентацыі:

  • слайд-шоу з закадравым агучаным тэкстам павінен мець наладу часу паказу слайдаў;
  • у прэзентацыі першы кадр павінен утрымліваць: назву канферэнцыі, назву даклада, імя аўтара;
  • працягласць прэзентацыі – не больш за 10 хвілін.

Файл з відэадакладам альбо прэзентацыяй неабходна выслаць на электронную пошту redkaja@nlb.by не пазней за 15 красавіка 2022 г.


Кантакты:

E-mail: redkaja@nlb.by
Тэлефоны: +375 17 293 26 12, +375 17 293 27 79, +375 17 293 27 81.

Кірэева Галіна Уладзіміраўна, Верас Нэлі Яўгеньеўна, Карнілава Таццяна Уладзіміраўна.