22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. За два дні на пленарным і рабочых пасяджэннях прагучала больш за 80 дакладаў ад вучоных з васьмі краін.
Канферэнцыя прайшла ў жывым фармаце, а таксама былі арганізаваны анлайн-трансляцыя і дыстанцыйнае падключэнне аддаленых удзельнікаў. За два дні анлайн-трансляцыя і відэаролікі з запісам пасяджэнняў набралі ўжо больш за 700 праглядаў.
Важна, што пасля заканчэння канферэнцыі яе відэазапіс застанецца даступным для прагляду.
Кола пытанняў, запланаваных для абмеркавання на сёлетняй канферэнцыі, ахапіла ўсе важныя аспекты развіцця беларускай кніжнай культуры – ад старажытных рукапісаў да выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій на ўсіх этапах існавання кнігі.
У праграме мерапрыемства адлюстраваны наступныя пытанні:
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.
ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прысвечаныя 400-годдзю выдання першага Буквара