Фотаальбом XVІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў папоўніўся 100 фатаграфіямі. Здымкі аператыўна інфармуюць пра важную падзею ў навуковым і культурным жыцці краіны і дакументуюць яе.
22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшлі XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, якія аб’ядналі кнігазнаўцаў, гісторыкаў, філолагаў, культуролагаў, тэолагаў, мастацтвазнаўцаў, філосафаў і педагогаў, спецыялістаў бібліятэк, музеяў і архіваў, якія прадставілі вынікі найноўшых даследаванняў па гісторыі рукапіснай і друкаванай кніжнай спадчыны.
Два дні насычанай праграмы, выступленні беларускіх і замежных экспертаў з васьмі краін, а таксама сустрэчы і абмеркаванні перспектыўных праектаў адлюстраваны на здымках.
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.
ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прысвечаныя 400-годдзю выдання першага Буквара