22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. За дзесяцігоддзі правядзення навуковы форум стаў сапраўдным брэндам, пазнавальным сярод даследчыкаў і спецыялістаў розных краін. Штогод у праграме чытанняў – сустрэчы даследчыкаў, навуковыя дыскусіі і абмеркаванні, выставы і прэзентацыі.
Кола пытанняў, запланаваных для абмеркавання на сёлетняй канферэнцыі, ахоплівае ўсе важныя аспекты развіцця беларускай кніжнай культуры – ад старадаўніх рукапісаў да выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій на ўсіх этапах існавання кнігі. Даследчыкі абмяркуюць пытанні ад асаблівасцей мастацкай атмасферы Бібліі Францыска Скарыны да мастацтва беларускай сучаснай дзіцячай кнігі.
Арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
У праграме – больш за 80 дакладаў ад навукоўцаў з сямі краін. Канферэнцыя адбудзецца ў жывым фармаце, а таксама прадугледжвае анлайн-трансляцыю і дыстанцыйнае далучэнне аддаленых удзельнікаў.
Урачыстае адкрыццё МКЧ і пленарнае пасяджэнне ладзяцца 22 красавіка а 10-й гадзіне ў пам. 307 (цэнтральны ўваход). Масачны рэжым для ўдзельнікаў з’яўляецца абавязковым. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй плануецца анлайн-трансляцыя канферэнцыі. Запрашаем далучацца.
Урачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне
22 красавіка
10.00–13.00
Пасяджэнне 1
22 красавіка
14.00–17.00
Пасяджэнне 2
23 красавіка
9.00–13.00
Падвядзенне вынікаў працы
23 красавіка
13.00–13.30
Пасяджэнне 3
23 красавіка
14.00–16.00
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.
ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прысвечаныя 400-годдзю выдання першага Буквара