Аб канферэнцыі

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае прыняць удзел у
ХVII Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях


Арганізатары:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Час правядзення:
22–23 красавіка 2021 г.


Фарматы правядзення:

  • у будынку бібліятэкі (Мінск, пр. Незалежнасці, 116)
  • дыстанцыйны ўдзел з тэкстам даклада, відэадакладам альбо дакладам-прэзентацыяй

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Рукапісная кніжнасць Беларусі
  • Беларускія друкарні і старадрукі XVI–XVIІІ стст.
  • Беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.
  • Сучасная беларуская кніга
  • Гістарычныя бібліятэкі і развіццё бібліятэчнай справы Беларусі
  • Беларуская кніга ў айчынных і замежных зборах
  • Мастацтва кнігі
  • Улік і апісанне кніжных помнікаў Беларусі
  • Кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі
  • Сучасныя бібліялагічныя школы, даследаванні і канцэпцыі
  • Асобы беларускага кнігазнаўства


Звяртаем увагу на юбілейныя даты:

  • Выдавецтва “Беларусь” – 100 гадоў з часу заснавання
  • Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні – 100 гадоў з часу заснавання
  • Сакольчык Адам Антонавіч (1896–1983) – 125 гадоў з дня нараджэння
  • Карскі Яўхім Фёдаравіч (1861–1931) – 160 гадоў з дня нараджэння
  • Радзівіл Марыя Магдалена (1861–1945) – 160 гадоў з дня нараджэння
  • Сапуноў Аляксей Парфенавіч (1851–1924) – 170 гадоў з дня нараджэння
  • Завадскі Юзаф (1781–1838) – 240 гадоў з дня нараджэння
  • Капіевіч (Капіеўскі) Ілья Фёдаравіч (1651–1714) – 370 гадоў з дня нараджэння
  • “Азбука” (1596) Лаўрэнція Зізанія – 425 гадоў з часу выдання

Мовы канферэнцыі:
беларуская, руская, англійская, польская, украінская.


Умовы ўдзелу:
Для ўдзелу ў канферэнцыі з дакладам, паведамленнем або ў якасці госця неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю.


Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі –
за кошт удзельнікаў канферэнцыі.


Патрабаванні да тэксту даклада:
Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі. Прымаюцца арыгінальныя работы на беларускай, рускай, англійскай мовах, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і апублікавання. Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту tacianasapieha@gmail.com і susha.ksenia@yandex.by не пазней за 23 сакавіка 2021 г.


Афармленне даклада:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/суаўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на канферэнцыі, назва даклада.
  2. Аб’ём даклада разам з рэзюмэ, ілюстрацыямі і дадаткамі – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, кегель 13, паўтарачны міжрадковы інтэрвал, тып файла – .doc або .rtf (Microsoft Word).
  3. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Спасылкі афармляюцца ў квадратных дужках, напрыклад [3, с. 15].
  4. Рэзюмэ на рускай і англійскай мовах аб’ёмам не больш за 400 сімвалаў кожнае (з прабеламі).


Патрабаванні да відэадаклада:

  • арыентацыя відэа (гарызантальная)
  • відэазапіс павінен стварацца з мікрафонам, пры добрым асвятленні і адсутнасці пабочных шумаў
  • працягласць відэа – не больш за 10 хвілін

Патрабаванні да даклада-презентацыі:

  • слайд-шоу з закадравым агучаным тэкстам павінен мець наладу часу паказу слайдаў
  • у прэзентацыі першы кадр павінен утрымваць: назву канферэнцыі, назву даклада, імя аўтара
  • працягласць прэзентацыі – не больш за 10 хвілін

Файл з відэадакладам альбо прэзентацыяй неабходна выслаць на электронную пошту tacianasapieha@gmail.com і susha.ksenia@yandex.by не пазней за 5 красавіка 2021 г.


Кантакты:

Сапега Таццяна Андрэеўна
Тэлефон: +375 17 293 27 82
E-mail: tacianasapieha@gmail.com

Суша Ксенія Віктараўна
Тэлефон: +375 17 293 27 83
E-mail: susha.ksenia@yandex.by