Фотаальбом XIV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў на партале бібліятэкі папоўніўся 78 фотаздымкамі. Фота, аператыўна інфармуючы пра важную падзею ў навуковым і культурным жыцці краіны, дакументуюць яе.
Штогадовыя Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні традыцыйна збіраюць даследчыкаў кнігі з розных краін свету. Сёлета ў канферэнцыі ўзялі ўдзел вучоныя з Беларусі, Азербайджана, Вялікабрытаніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Кнігазнаўчыя чытанні аб’ядналі кнігазнаўцаў, педагогаў, гісторыкаў, філолагаў, культуролагаў і філосафаў, якія прадставілі вынікі самых новых даследаванняў па гісторыі рукапіснай і друкаванай кніжнай спадчыны.
Першыя кнігазнаўчыя чытанні адбыліся ў 1998 годзе. Прыемна, што праз дваццаць гадоў некаторыя арганізатары і ўдзельнікі першых чытанняў прынялі ўдзел у сёлетняй канферэнцыі, сярод іх Таццяна Рошчына, Людміла Кірухіна, Галіна Кірэева, Людміла Сільнова, Георгій Галенчанка, Ларыса Доўнар, Валерый Герасімаў, Тамара Самайлюк, Аляксандр Сцефановіч, Алена Цітавец, Святлана Лявонцьева, Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў і інш.
Мерапрыемства прадаставіла магчымасць падзяліцца вынікамі навуковых пошукаў і дасягненняў, спрыяла наладжванню навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі розных краін, выпрацоўцы аптымальна эфектыўных падыходаў для вырашэння наспелых праблем і, галоўнае, натхніла ўдзельнікаў на ажыццяўленне новых ідэй і праектаў, якія з’явіліся падчас канферэнцыі.
Прагледзець фотаальбом