26–27 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні.
Арганізатары канферэнцыі – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Суарганізатарамі выступаюць Беларускі дзяржаўны педагагічнага ўніверсітэт імя Максіма Танка і Нацыянальны інстытут адукацыі. Партнёрамі навуковага мерапрыемства сталі праект Еўрапейскага саюза MOST і Польскі інстытут у Мінску.
400-годдзе выдання першага “Буквара” – гэта далёка не адзіная тэма сёлетніх Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, але важная нагода. Тэматычнае поле канферэнцыі вылучаецца разнастайнасцю, нязменнай цікавасцю да кніжнай культуры Беларусі і асэнсавання яе феномена ў сусветным кантэксце. Шырока сфармуляваная праблематыка выклікае інтарэс у кнігазнаўцаў, лінгвістаў, літаратуразнаўцаў, культуролагаў, гісторыкаў, філосафаў, выдаўцоў і кнігагандляроў. У канферэнцыі возьмуць удзел даследчыкі з Азербайджана, Беларусі, Вялікабрытаніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.
На працягу двух дзён адбудуцца пленарнае пасяджэнне, шэсць секцый, майстар-клас “Учим грамоту легко” і адкрыццё выстаўкі “Буквары народаў свету”.
Секцыі: