Запрашаем на ўрачыстае адкрыццё ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

25.04.2018

Запрашаем на ўрачыстае адкрыццё ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

26 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў.

ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні прымеркаваны да 400-годдзя выдання першага “Буквара”. Тэматычнае поле канферэнцыі вылучаецца разнастайнасцю, нязменнай цікавасцю да кніжнай культуры Беларусі і асэнсаваннем яе феномена ў сусветным кантэксце. У рамках навуковага мерапрыемства адбудуцца пленарнае пасяджэнне, шэсць секцый, педагагічны майстар-клас і адкрыццё выстаўкі “Буквары народаў свету”.

У канферэнцыі возьмуць удзел даследчыкі з Азербайджана, Беларусі, Вялікабрытаніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Кнігазнаўчыя чытанні аб’яднаюць больш за 400 кнігазнаўцаў, лінгвістаў, літаратуразнаўцаў, культуролагаў, гісторыкаў і філосафаў, педагогаў і выдаўцоў, якія прадставяць вынікі найнавейшых даследаванняў па гісторыі беларускай рукапіснай і друкаванай кніжнай спадчыны.

На пленарным пасяджэнні выступяць знакамітыя кнігазнаўцы з Беларусі, Вялікабрытаніі, Латвіі, Польшчы, Расіі і Украіны:

Суша Аляксандр,
намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі (Беларусь),
“Юбілей адной кнігі – юбілей усёй культуры: да 400-годдзя першага Буквара”;

Шустава Юлія,
дацэнт кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і археаграфіі Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта, старшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела рэдкіх кніг Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт (Расія),
“Кириллические Буквари XVI–XVIII вв., изданные на белорусских землях, в собрании Российской государственной библиотеки”;

Мірановіч Антоні,
прафесар Беластоцкага ўніверсітэта, доктар хабілітаваны (Польшча),
“Падручнікі для школ брацкіх на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў XVI–XVIII стст.”;

Мажэйка Ганна,
дактарант Абердзінскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія),
“Мартирологии и поминальные книжки: влияние английских и шотландских иезуитов на печатную культуру Великого Княжества Литовского в конце XVI – начале XVII в.”;

Бачкоўская Валянціна,
дырэктар Музея кнігі і кнігадрукавання Украіны (Украіна),
“Українські книжкові скарби: презентація колекції Музею книги і друкарства України”;

Цыбульс Юрыс,
аўтар буквароў, калекцыянер (Латвія),
“Народы мира, их языки и буквари.

Запрашаем прыняць удзел ва ўрачыстым адкрыцці, пленарным і секцыйных пасяджэннях, якія пройдуць 26–27 красавіка ў адпаведнасці з праграмай.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца а 10-й гадзіне ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (правы бакавы ўваход, 2-гі паверх).

Тэлефоны для даведак: 8 (017) 293 27 82.

Праграма XIV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў (doc, 64 Kb)



Возврат к списку