26–27 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшлі XIV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прымеркаваныя да 400-годдзя выдання першага “Буквара”.
Арганізатары канферэнцыі – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Суарганізатарамі выступілі Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка і Нацыянальны інстытут адукацыі. Партнёрамі навуковага мерапрыемства сталі праект Еўрапейскага саюза MOST і Польскі інстытут у Мінску.
Мэтай мерапрыемства з’яўляецца кансалідацыя навуковай супольнасці для абмеркавання актуальных пытанняў па вывучэнні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, стымуляванні міжнароднага супрацоўніцтва паміж даследчыкамі кніжнай культуры.
Навуковае мерапрыемства аб’яднала больш за 400 кнігазнаўцаў, педагогаў, лінгвістаў, культуролагаў, гісторыкаў і філосафаў з Азербайджана, Беларусі, Вялікабрытаніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Шырока сфармуляваная праблематыка выклікала цікавасць у кнігазнаўцаў, педагогаў, гісторыкаў, лінгвістаў, філосафаў і выдаўцоў.
На працягу двух дзён адбыліся пленарнае пасяджэнне, шэсць секцый, майстар-клас “Вучым грамату лёгка” і адкрыццё выстаўкі “Буквары народаў свету”.
Прайшлі наступныя секцыі:
На падвядзенні вынікаў работы ўдзельнікі канферэнцыі выказалі падзяку за высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства. Кнігазнаўчыя чытанні, якія праводзяцца з 1998 года, ужо даўно сталі адным з найважнейшых мерапрыемстваў, якое аб’ядноўвае даследчыкаў і спецыялістаў розных краін. Сёлетняя канферэнцыя будзе дастойным працягам існуючай традыцыі.
Сайт XIV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў