Вядомыя польскія вучоныя возьмуць удзел у ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях

12.03.2018

Вядомыя польскія вучоныя возьмуць удзел у ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях

Вядомыя польскія вучоныя плануюць узяць удзел у ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях і прэзентаваць даклады па гісторыі кніжнай культуры. Чакаецца прыезд выбітных прадстаўнікоў сучаснага польскага кнігазнаўства: прафесара Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне, доктара навук Зоі Ярашэвіч-Пераслаўцаў (prof. dr hab. Zoja Jaroszewicz-Pieresławcew), прафесара Універсітэта ў Беластоку, доктара навук Антонія Мірановіча (prof. dr hab. Antoni Mironowicz), дырэктара Універсітэцкай бібліятэкі імя Ежы Гедройца ў Беластоку, прафесара Універсітэта ў Беластоку, доктара навук Пятра Хоміка (prof.dr hab. Piotr Chomik).

Прыезд польскіх даследчыкаў стаў магчымым дзякуючы падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску, які з’яўляецца партнёрам у арганізацыі ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў.

ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні адбудуцца 26–27 красавіка 2018 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Мэтай канферэнцыі з’яўляецца кансалідацыя навуковай супольнасці для абмеркавання актуальных пытанняў па вывучэнні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, стымулявання супрацоўніцтва паміж даследчыкамі кніжнай культуры.


Возврат к списку