Інфармацыйны ліст

16 студзеня 2020 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца круглы стол “Маладнякоўскімі крокамі”, прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”.

Арганізатары мерапрыемства:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры,
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва,
Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Плануецца абмеркаванне ролі літаб’яднання “Маладняк” у станаўленні беларускай літаратуры 1920-х гг., дзейнасці і спадчыны найбольш яркіх “маладнякоўцаў”, вынікаў першага года працы праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019–2023), перспектыў і кірункаў далейшай сумеснай дзейнасці.

Круглы стол арганізуецца ў рамках Дня літаб’яднання “Маладняк”.

Час правядзення: 16 студзеня 2020 г. 11.00–14.00.

Мовы круглага стала: беларуская, руская.

Даклад – да 15 хвілін.

Месца правядзення:
зала адукацыйных тэхналогій (пам. 346),
Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116.

Умовы ўдзелу:
Пра ўдзел ў мерапрыемстве неабходна паведаміць да 10 студзеня па кантактных тэлефонах ці e-mail: oniki@nlb.by.

Кантакты:
Працько Ніна Леанідаўна,
загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела,
тэлефон: (8 017) 293 27 19;

Лаўрык Таццяна Анатольеўна,
галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела,
тэлефон: (8 017) 293 29 69.

Архіў мерапрыемстваў

2021


2019


2018