ХII Международная научно-практическая конференция «Электронная культура»
10 чэрвеня на пляцоўках XXVIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы “ТІБО” і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася штогадовая Х Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура” на тэму “Лічбавыя калекцыі ў прасторы культуры”, прысвечаная 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Арганізатарамі мерапрыемства сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Сёлета ў канферэнцыі “Электронная культура” дыстанцыйна выступілі з дакладамі прадстаўнікі Расіі і Узбекістана.
Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся найбольш актуальныя за апошнія гады пытанні развіцця інавацыйных тэхналогій у сферы культуры.
Першая секцыя канферэнцыі прайшла на пляцоўцы XXVIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы “ТІБО”. Яе мадэратарамі выступілі Віктар Пшыбытка, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, і Таццяна Слонская, загадчыца аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала.
Другая секцыя прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у якасці мадэратараў выступілі Таццяна Лаўрык, загадчыца сектара інфармацыйна-аналітычнага аддзела, і Люцыя Тупчыенка-Кадырава, галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела.
На канферэнцыю зарэгістравалася больш за 130 удзельнікаў, у рамках мерапрыемства прагучала 50 дакладаў. Сярод іх – жывыя выступленні, дыстанцыйныя, а таксама відэадаклады.
У канферэнцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі сферы культуры, навукі, адукацыі і ІТ-сектара Беларусі і замежных краін. Сярод арганізацый ад беларускага боку – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ТАА “Беларускія воблачныя тэхналогіі”, Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі, Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Музей “Замкавы комплекс «Мір»”, Літаратурны музей Петруся Броўкі і многія іншыя. У дыстанцыйным фармаце ўзялі ўдзел спецыялісты Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў, Нацыянальнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Рэспублікі Тыва, Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана імя Алішэра Наваі, Нацыянальнай бібліятэкі Удмурцкай Рэспублікі, Алтайскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Дзяржаўнага інстытута мастацтва і культуры Узбекістана.
Былі абмеркаваны пытанні воблачных тэхналогій у сферы культуры, інавацыйных распрацовак у галіне краязнаўчых і адукацыйных рэсурсаў, гісторыка-прававой спадчыны, лічбавых калекцый, якія раскрываюць багацце фондаў бібліятэк і музеяў Беларусі, Расіі, Узбекістана. Паспяховая праца канферэнцыі аб’яднала напрацоўкі арганізацый ва ўсіх сферах дзейнасці культуры і дала імпульс для далейшых сустрэч па абмене вопытам у будучым.
Плануецца размяшчэнне відэазапісу канферэнцыі на YouTube-канале бібліятэкі.
Сачыце за нашымі навінамі!
Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.
ХII Международная научно-практическая конференция «Электронная культура»
ХІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”