Запрашаем да ўдзелу ў ХVІ Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях

15.05.2020

Запрашаем да ўдзелу ў ХVІ Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях

Сёння адбудуцца ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прымеркаваныя да 500-годдзя заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі! Што і як? Расказваем!

Якія пытанні будуць агучаны?

  • Кніжная культура Жыровіцкага манастыра
  • Рукапісная кніжнасць
  • Гістарычныя кніжныя калекцыі
  • Друкаваная кніга XVI–XVIІІ стст.
  • Беларуская кніга ХIХ–ХХ стст. 
  • Кніга ў сучасным сацыякультурным асяроддзі

У якім фармаце пройдзе канферэнцыя?

Сёлета чытанні адбудуцца ў анлайн-фармаце з відэатрансляцыяй у рэжыме рэальнага часу і магчымасцю камунікацыі праз пытанні да дакладчыкаў.

Калі адбудзецца?

Пачатак трансляцыі 15 мая 2020 г. а 11-й гадзіне. Працягласць каля 4 гадзін. Пасля завяршэння трансляцыі відэазапіс канферэнцыі будзе даступным, але ўжо без магчымасці задаць пытанні выступоўцам.

Дзе можна глядзець канферэнцыю?

Трансляцыя і абмеркаванне будуць адбывацца ў суполцы “Жыровічы” ў Фэйсбуку.

Дзе пабачыць праграму?

З праграмай можна пазнаёміцца тут.

Хто будзе выступаць?

Тэматыка прыцягнула цікавасць шматлікіх навукоўцаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Францыі – кнігазнаўцаў, філолагаў, гісторыкаў, культуролагаў, мастацтвазнаўцаў, філосафаў, рэлігіязнаўцаў, тэолагаў, супрацоўнікаў бібліятэк, архіваў, музеяў, навуковых і навучальных устаноў, краязнаўцаў.

Якія будуць формы выступленняў?

  • са “студыі” ў Нацыянальнай бібліятэцы – з прэзентацыяй ці без, але перад камерай;
  • выступленне ў відэафармаце з асабістага адрасу (з працы ці хатняга адрасу);
  • дэманстрацыя прэзентацыі з аўтарскімі гукавымі каментарамі.

Як задаць пытанні да выступоўцаў і выказаць меркаванне?

Гэта можна будзе зрабіць у рэжыме рэальнага часу некалькімі спосабамі:

  • як каментары да трансляцыі ў суполцы “Жыровічы” ў Фэйсбуку;
  • на Вайбер (+375 29) 313 98 90 (Алесь);
  • смс ці праз тэлефонны званок на нумар (+375 44) 579 39 07 (Таццяна).

Ці будзе публікацыя зборніка матэрыялаў?

Так. Зборнік матэрыялаў падрыхтаваны на падставе прадстаўленых аргкамітэту тэкстаў выступленняў і ўключае каля 60 артыкулаў.

Да анлайн-сустрэчы!

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Возврат к списку