ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні,
прымеркаваныя да 500-годдзя заснавання
Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі
Арганізатары:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Дата правядзення: 15 мая 2020 г.
Месца правядзення: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 116).
Праблемнае поле:
• Манастыры як цэнтры кніжнай культуры
• Кнігазбор Жыровіцкага манастыра: гісторыя, сучасны стан і перспектывы
• Рукапісная кніжнасць Беларусі
• Беларускія друкарні XVI–XVIІІ стст.
• Беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.
• Беларуская рукапісная і друкаваная кніга ў айчынных і замежных зборах
• Гістарычныя кніжныя калекцыі і развіццё бібліятэчнай справы Беларусі
• Мастацкае афармленне рукапіснай і друкаванай кнігі
• Бібліяграфічны ўлік кніжных помнікаў Беларусі
• Сучасная беларуская кніга
• Кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі
• Бібліялагічныя школы, даследаванні і канцэпцыі
• Роля асобы ў стварэнні і развіцці беларускага кнігазнаўства
Мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, украінская, англійская.
Умовы ўдзелу:
Для ўдзелу ў канферэнцыі з дакладам, паведамленнем або ў якасці госця неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю.
Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
Даклады і паведамленні:
Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі. Прымаюцца арыгінальныя работы на беларускай, рускай, англійскай мовах, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для апублікавання. Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту sapega@nlb.by і susha.ksenia@yandex.by не пазней за 15 сакавіка 2020 г.
Патрабаванні да афармлення даклада:
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/суаўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на канферэнцыі, назва даклада.
2. Аб'ём даклада разам з рэзюмэ, ілюстрацыямі і дадаткамі – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, кегель 13, міжрадковы інтэрвал 1,5, тып файла – .doc або .rtf (Microsoft Word).
3. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Спасылкі афармляюцца ў квадратных дужках у канцы сказа, напрыклад [3, с. 15].
4. Рэзюмэ на рускай і англійскай мовах аб'ёмам не больш за 400 сімвалаў кожнае (з прабеламі).
Кантакты:
Сапега Таццяна Андрэеўна,
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07,
e-mail: sapega@nlb.by
Суша Ксенія Віктараўна,
тэлефон: (8 017) 293 27 83,
e-mail: susha.ksenia@yandex.by
ХІV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прысвечаныя 400-годдзю выдання першага Буквара