Інфармацыя для прэсы

ХХI Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

17–18 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдуць ХXI Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Навуковая канферэнцыя пачне працу а 10-й гадзіне ў пам. 307.

Традыцыйна праблемнае поле канферэнцыі будзе ўключаць пытанні гісторыі кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэндэнцый развіцця.

Праграма ўключае даклады даследчыкаў і навукоўцаў па тэмах: рукапісная і друкаваная кніжнасць Беларусі, сучасная беларуская кніга і інш.

Штогадовыя міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні спрыяюць наладжванню навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі розных краін, даюць магчымасць падзяліцца вынікамі навуковых дасягненняў, спрыяюць выпрацоўцы аптымальна эфектыўных падыходаў для вырашэння праблем, а галоўнае – натхняюць удзельнікаў на ўвасабленне новых ідэй і праектаў.

Сачыць за абнаўленнем інфармацыі пра канферэнцыю можна на сайце ХXI Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў. Для ўсіх жадаючых далучыцца ў дыстанцыйным фармаце будзе арганізавана анлайн-трансляцыя.