Навiны


Семінар па праблемах захаванасці і кансервацыі фондаў рэдкіх кніг у царкоўных бібліятэках

ПРАГРАМА
17 красавіка 2025 г.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў
Цэнтральны ўваход; 3-ці паверх, аванзала пам. 307
11.30–12.00

Месца правядзення:
3-ці паверх, пам. 308

Даклады ўдзельнікаў семінара
12.00–14.00

          Мадэратары: Муратава Дзіяна Анатольеўна, загадчыца аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Самайлюк Тамара Андрэеўна, сакратар Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы.
          1. Мерапрыемствы па забеспячэнні захаванасці рэдкіх кніг: рэкамендацыі – Муратава Дзіяна Анатольеўна, загадчыца аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
          2. Рэдкія кнігі ў фондах бібліятэк і царкоўна-археалагічных музеяў Беларускай Праваслаўнай Царквы: аналіз стану і праекты – Самайлюк Тамара Андрэеўна, сакратар Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы.
          3. Рэдкія кнігі з правененцыямі: вопыт вывучэння. Уладальніцкія запісы Супрасльскага Часаслова 1793 г. з кніжных збораў Гомельскай епархіі –Глушакова Алена Уладзіміраўна, дрэўлехавальнік Гомельскай епархіі.
          4. Прыклады рэстаўрацыі рэдкіх царкоўных кніг з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – Палтаран Людміла Анатольеўна, загадчыца сектара рэстаўрацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
          Рэгламент выступленняў 15 хвілін.

Майстар-клас
“Змякчэнне скураных вокладак”
памяшканне 052 (цокальны паверх)
14.00–16.00