Аб канферэнцыі
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае прыняць удзел у
ХXI Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях
Арганізатары:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Тэрмін правядзення:
17–18 красавіка 2025 г.
Фарматы правядзення:
Канферэнцыя пройдзе ў гібрыдным фармаце. Прадугледжаны вочны ўдзел (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116) і дыстанцыйны.
Праблемнае поле канферэнцыі:
-
535-годдзе з дня нараджэння беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны (каля 1490 – каля 1551);
- 500-годдзе выдання «Апостала» Францыска Скарыны (Вільня, 1525);
- 450-годдзе выдання «Евангелля» Пятра Мсціслаўца (Вільня, 1575);
- 430-годдзе з дня нараджэння святара, вядомага грамадскага і рэлігійнага дзеяча, пісьменніка XVII ст. Афанасія Брэсцкага (каля 1595 – 1648);
- 375-годдзе з дня нараджэння беларускага друкара і гравёра Максіма Вашчанкі (1650-я – 1708);
- 230-годдзе з дня памяці свяціцеля Георгія Каніскага (1717–1795);;
- беларускія друкарні і выдаўцы XVI–XVIІІ стст.;
- рукапісная кніжнасць Беларусі;
- стараверская рукапісная і друкаваная кніга;
- кнігазборы царкоўных іерархаў у гісторыі і культуры;
- беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.;
- гістарычныя бібліятэкі і развіццё бібліятэчнай справы Беларусі;
- улік і апісанне кніжных помнікаў Беларусі;
- сучасныя рэаліі кніжнай культуры і мастацтва кнігі;
- беларуская кніга ў айчынных і замежных зборах;
- кніга ў музейнай прасторы;
- кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі;
- асобы беларускага кнігазнаўства.
Мовы канферэнцыі:
беларуская, руская, англійская.
Умовы ўдзелу:
Для ўдзелу ў канферэнцыі з дакладам, паведамленнем або ў якасці госця неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю на партале www.nlb.by
Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі –
за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
Патрабаванні да тэксту даклада:
Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі. Прымаюцца арыгінальныя работы на беларускай, рускай, англійскай мовах, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і апублікавання. Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту redkaja@nlb.by не пазней за 1 сакавіка 2025 г.
Афармленне даклада:
- Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара / сааўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на канферэнцыі, назва даклада.
- Аб’ём даклада разам з рэзюмэ, ілюстрацыямі і дадаткамі – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, кегель 13, паўтарачны міжрадковы інтэрвал, тып файла – .doc, .docx або .rtf (Microsoft Word).
- Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Спасылкі афармляюцца ў квадратных дужках, напрыклад [3, с. 15].
- Рэзюмэ на рускай і англійскай мовах аб’ёмам не больш за 400 сімвалаў кожнае (з прабеламі).
Патрабаванні да відэадаклада:
- арыентацыя відэа – гарызантальная;
- відэазапіс павінен стварацца з мікрафонам, пры добрым асвятленні і адсутнасці пабочных шумаў;
- працягласць відэа – не больш за 10 хвілін.
Патрабаванні да даклада-прэзентацыі:
- слайд-шоу з закадравым агучаным тэкстам павінен мець настройку часу паказу слайдаў;
- у прэзентацыі першы кадр павінен утрымліваць назву канферэнцыі, назву даклада, імя аўтара;
- працягласць прэзентацыі – не больш за 10 хвілін.
Файл з відэадакладам або прэзентацыяй неабходна выслаць на электронную пошту redkaja@nlb.by не пазней за 3 красавіка 2025 г.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае да партнёрства ў правядзенні канферэнцыі. Будзем рады разгледзець прапановы.
Кантакты:
Кірэева Галіна Уладзіміраўна, Карнілава Таццяна Уладзіміраўна, Шопіна Марыя Міхайлаўна.
Тэлефоны: +375 17 293 26 12, +375 17 293 27 83, +375 17 293 27 81.
E-mail: redkaja@nlb.by
Каваленка Ганна Мікалаеўна (для замежных удзельнікаў)
Тэлефон: (+375 17) 293 27 64,
E-mail: ird@nlb.by