Аб канферэнцыі

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае прыняць удзел у
ХX Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях


Арганізатары:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Тэрмін правядзення:
18–19 красавіка 2024 г.

Фарматы правядзення:
Канферэнцыя пройдзе ў гібрыдным фармаце. Прадугледжаны вочны ўдзел (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116) і анлайн.


Праблемнае поле канферэнцыі:
  • рукапісная кніжнасць Беларусі;
  • Ф. Скарына і яго паслядоўнікі – беларускія тыпографы і выдаўцы XVI–XVIІІ стст.;
  • 450-годдзе пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў (1574–1623);
  • 395-годдзе са дня нараджэння асветніка, царкоўнага і грамадскага дзеяча Сімяона Полацкага (1629–1680);
  • 210-годдзе са дня нараджэння гісторыка, археолага, этнографа, краязнаўцы Яўстафія Тышкевіча (1814–1873);
  • 200-годдзе выдання першага зборніка археаграфічных дакументаў па гісторыі Беларусі «Белорусского архива древних грамот» (Масква, 1824), падрыхтаванага І. Грыгаровічам пры ўдзела графа М.П. Румянцава;
  • старадрукі XVI–XVIІІ стст.;
  • стараверская рукапісная і друкаваная кніга;
  • беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.;
  • 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
  • 45-годдзе навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства;
  • гістарычныя бібліятэкі і развіццё бібліятэчнай справы Беларусі;
  • улік і апісанне кніжных помнікаў Беларусі;
  • сучасныя рэаліі кніжнай культуры і мастацтва кнігі;
  • беларуская кніга ў айчынных і замежных зборах;
  • кніга ў музейнай прасторы;
  • кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі;
  • асобы беларускага кнігазнаўства.

Мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

Умовы ўдзелу:
Для ўдзелу ў канферэнцыі з дакладам, паведамленнем або ў якасці госця неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю.

Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі
за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Патрабаванні да тэксту даклада:
Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі. Прымаюцца арыгінальныя работы на беларускай, рускай, англійскай мовах, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і апублікавання. Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту redkaja@nlb.by не пазней за 15 сакавіка 2024 г.


Афармленне даклада:
  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара / сааўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на канферэнцыі, назва даклада.
  2. Аб’ём даклада разам з рэзюмэ, ілюстрацыямі і дадаткамі – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, кегель 13, паўтарачны міжрадковы інтэрвал, тып файла – .doc, .docx або .rtf (Microsoft Word).
  3. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Спасылкі афармляюцца ў квадратных дужках, напрыклад [3, с. 15].
  4. Рэзюмэ на рускай і англійскай мовах аб’ёмам не больш за 400 сімвалаў кожнае (з прабеламі).

Патрабаванні да відэадаклада:
  • арыентацыя відэа – гарызантальная;
  • відэазапіс павінен стварацца з мікрафонам, пры добрым асвятленні і адсутнасці пабочных шумаў;
  • працягласць відэа – не больш за 10 хвілін.

Патрабаванні да даклада-прэзентацыі:
  • слайд-шоу з закадравым агучаным тэкстам павінен мець настройку часу паказу слайдаў;
  • у прэзентацыі першы кадр павінен утрымліваць назву канферэнцыі, назву даклада, імя аўтара;
  • працягласць прэзентацыі – не больш за 10 хвілін.

Файл з відэадакладам або прэзентацыяй неабходна выслаць на электронную пошту redkaja@nlb.by не пазней за 10 красавіка 2024 г.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае да партнёрства ў правядзенні канферэнцыі. Будзем рады разгледзець прапановы.

Кантакты:
Кірэева Галіна Уладзіміраўна, Карнілава Таццяна Уладзіміраўна, Шопіна Марыя Міхайлаўна.
Тэлефоны: +375 17 293 26 12, +375 17 293 27 83, +375 17 293 27 81.
E-mail: redkaja@nlb.by

Каваленка Ганна Мікалаеўна (для замежных удзельнікаў)
Тэлефон: (+375 17) 293 27 64,
E-mail: ird@nlb.by