Аб канферэнцыі

Інфармацыйны ліст

19, 20 і 26 мая адбудзецца серыя анлайн-семінараў “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы ProQuest у рэжыме аддаленага доступу: прымяненне ў навуковым і адукацыйным асяроддзі Беларусі”.

Увазе слухачоў – калекцыі электронных кніг ProQuest Ebook Central і дысертацыі ProQuest Dissertations&Theses, навуковыя рэсурсы па медыцыне і ахове здароўя.

Будуць разгледжаны таксама пытанні атрымання аператыўнага доступу да інфармацыі аб навейшых дасягненнях у навуцы; магчымасці папулярызацыі вынікаў уласных даследаванняў у міжнароднай навуковай супольнасці. Асаблівая ўвага будзе нададзена інфармацыйнаму суправаджэнню адукацыйных і даследчых працэсаў ва ўмовах аддаленай працы.

Арганізатары:

Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Кампанія ProQues

Да ўдзелу запрашаюцца: спецыялісты бібліятэк Беларусі і навукова-даследчых арганізацый, рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, медыцынскіх устаноў, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, маладыя вучоныя, аспіранты, магістранты, аўтары навуковых публікацый, кіраўнікі і рэдактары навуковых выданняў.

Семінары пройдуць на электроннай платформе Zoom. Для ўдзелу неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю. Спасылкі для падключэння да семінараў будуць высланы ўсім зарэгістраваным удзельнікам.


Каардынатар:
Дамоўская Марыя Васільеўна,
загадчыца сектара аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,
тэлефон: (8 017) 293 29 26,
e-mail: virtual@nlb.by


Архіў мерапрыемстваў

2022


2021


2020


2019


2018