Аб канферэнцыі

Міжнародны круглы стол
“Творчасць Лесі Украінкі ў кантэксце
беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей”

Запрашаем прыняць удзел у міжнародным круглым стале “Творчасць Лесі Украінкі ў кантэксце беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей”, прысвечаным 150-годдзю з дня нараджэння ўкраінскай пісьменніцы, перакладчыцы, культурнага дзеяча. Мерапрыемства адбудзецца 24 лютага 2021 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:

  • Жыццё і творчая спадчына Лесі Украінкі.
  • Беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі ХХ ст.

Умовы ўдзелу:
Пра ўдзел ў мерапрыемстве неабходна паведаміць да 18 лютага 2021 года па кантактных тэлефонах ці e-mail: oniki@nlb.by.

Арганізатар мерапрыемства: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Дата і час правядзення: 24 лютага 2021 года, запланаваны час: 11.00–14.00.

! У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй удзел у мерапрыемстве магчымы ў вочным і завочным фарматах з выкарыстаннем ZOOM.

Мовы і рэгламент:
беларуская, украінская, руская,
даклад – да 10 хвілін.

Месца правядзення:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр-т. Незалежнасці, 116,
зала адукацыйных тэхналогій (пам. 346).

Кантакты:
Лаўрык Таццяна Анатольеўна, загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела,
тэлефон: (8 017) 293 27 19,
электронная пошта: oniki@nlb.by.

Архіў мерапрыемстваў

2021


2020


2019


2018