Інфармацыйны ліст

19 снежня 2019 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна г. Орша адбудзецца круглы стол на тэму “Помнікі кніжнай культуры Аршаншчыны: ад Буквара Спірыдона Собаля да нашых дзён”.

Арганізатары:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны

Час правядзення:
19 снежня 2019 г., пачатак – 11.00.

Месца правядзення:
Цэнтральная бібліятэка імя А.С. Пушкіна (Віцебская вобл., г. Орша, Паштовы завулак, 2).

Праблемнае поле мерапрыемства:
Асветніцкія традыцыі Аршаншчыны
Спірыдон Собаль і вучэбнае кнігавыданне
Пісьменства старажытнай Аршаншчыны
Гісторыя Куцеінскай друкарні
Гістарычныя кнігазборы Аршаншчыны: бібліятэкі і бібліяфілы
Кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі Аршаншчыны

Мовы круглага стала:
беларуская, руская, англійская, польская, украінская.

Даклад – да 15 хвілін.

Умовы ўдзелу:
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна прайсці рэгістрацыю да 1 снежня 2019 г. (у якасці дакладчыка ці госця).
Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў круглага стала.

Кантакты:
Сапега Таццяна Андрэеўна, загадчыца сектара навукова-праектнай работы
НДА кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,
тэлефон: +375 17 293 27 82
e-mail: sapega@nlb.by

Кулагіна Аксана Міхайлаўна, дырэктар
Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы
телефон: +375 216 51 16 50
e-mail: orsha.cbs@mail.ru

Спампаваць Інфармацыйны ліст адным файлам (docx, 40 Kb)


Архіў мерапрыемстваў

2024


2023


2022


2021


2020


2019


2018