Аб канферэнцыі

Інфармацыйны ліст

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 23–24 кастрычніка 2025 г. адбудзецца XII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, прысвечаны
80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Арганізатары кангрэса:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Суарганізатары кангрэса:
Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД
Беларуская бібліятэчная асацыяцыя

Плануемыя тэмы для абмеркавання на пленарным і секцыйных пасяджэннях:

  • Дзейнасць бібліятэк у гады Вялікай Айчыннай вайны
  • Бібліятэчныя фонды ў гады Вялікай Айчыннай вайны
  • Бібліятэчныя фонды як інструмент па барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
  • Роля бібліятэк у выхаванні патрыятызму
  • Бібліятэкары – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Ваенныя падзеі ў памяці пакаленняў
  • Выданні і электронныя інфармацыйныя рэсурсы аб Вялікай Айчыннай вайне
  • Дзіцячыя бібліятэкі ў час Вялікай Айчыннай вайны
  • Ваенная тэматыка ў навукова-даследчых праектах бібліятэк
  • Трансфармацыя функцый бібліятэк у лічбавую эпоху
  • Прымяненне новых інфармацыйных тэхналогій у бібліятэках
  • Вопыт і перспектывы выкарыстання інтэрнэт-прасторы для папулярызацыі работы бібліятэк
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры, навукі і адукацыі
  • Бібліятэкі, архівы, музеі: вопыт узаемадзеяння, магчымасці інтэграцыі лічбавых рэсурсаў
  • Роля кнігі і чытання ў сучасным грамадстве
  • Інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне дзейнасці спецыялістаў навукі, адукацыі, культуры
  • Нарматыўнае прававое забеспячэнне бібліятэчнай галіны
  • Станы і перспектывы кнігазнаўчай навукі
  • Традыцыі і інавацыі ў сферы абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк
  • Сацыякультурны патэнцыял бібліятэк
  • Нарматыўнае прававое забеспячэнне бібліятэчнай галіны
  • Фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў
  • Сучасная дзіцячая бібліятэка – тэрыторыя творчасці, адукацыі, вольнага часу
  • Папулярызацыя кнігі і чытання ў дзіцячых бібліятэках
  • Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя бібліятэчных будынкаў: гісторыя і сучаснасць
  • Арганізацыя бібліятэчнай прасторы ў новым фармаце
  • Сродкі і тэхналогіі забеспячэння абароны, захаванасці і бяспекі ў бібліятэцы
  • Інжынерная інфраструктура і добраўпарадкаванне сучасных бібліятэк

Рабочыя мовы:
беларуская, руская, англійская.

Для ўдзелу ў кангрэсе запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, выдавецтваў, прадстаўнікі дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый.

Выставы:
Даецца магчымасць дэманстрацыі прадуктаў і паслуг.

Умовы ўдзелу:
Кангрэс пройдзе ў гібрыдным фармаце, удзел магчымы вочна і дыстанцыйна, прадугледжаны анлайн-трансляцыі і дыскусіі.

Для ўдзелу ў кангрэсе неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю не пазней за 10 кастрычніка 2025 г.

Удзел у кангрэсе бясплатны.
Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў.

Рэгламент:
Даклады на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін, на секцыйных пасяджэннях – да
10 хвілін.

Патрабаванні да афармлення даклада:
Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне, адпаведныя тэматычным напрамкам кангрэса і не апублікаваныя дзе-небудзь раней.
За прадастаўленыя матэрыялы аўтары нясуць персанальную адказнасць.

Прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) аўтара / сааўтара, вучоная ступень, вучонае званне, пасада, поўная назва арганізацыі, горад, краіна, назва даклада; прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на кангрэсе.
Аб’ём даклада, уключаючы анатацыю, ілюстрацыі і дадаткі, – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, кегель 13, паўтарачны міжрадковы інтэрвал, тып файла – .doc, .docx або .rtf.
Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Спасылкі на крыніцы афармляюцца ў квадратных дужках, напрыклад, [3, с. 15].
Анатацыя на рускай і англійскай мовах аб’ёмам не больш за 400 сімвалаў кожная.

Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту secretar@nlb.by не пазней за 12 верасня 2025 года.

   Плануецца выданне зборніка матэрыялаў кангрэса.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на кангрэс і матэрыялаў для публікацыі ў зборніку.

Патрабаванні да відэадаклада:
Арыентацыя відэа – гарызантальная. Відэазапіс павінен стварацца з мікрафонам, пры добрым асвятленні і адсутнасці пабочных шумаў. Працягласць відэа – не больш за
10 хвілін.

Патрабаванні да прэзентацыі:
Тып файла – ppt Microsoft PowerPoint.

Файл з відэадакладам ці прэзентацыяй неабходна выслаць на электронную пошту secretar@nlb.by не пазней за 10 кастрычніка 2025 года.

Месца правядзення:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116.

Кантакты:
Есіс Наталля Сяргееўна
тэлефон: (8 017) 293 28 02, e-mail: secretar@nlb.by

Кукета Ірына Міхайлаўна (для удзельнікаў з Рэспублікі Беларусь)
тэлефон: (8 017) 368 97 70, e-mail: bibved@nlb.by

Каваленка Ганна Мікалаеўна, Нікуліна Ксенія Сцяпанаўна (для замежных удзельнікаў) тэлефон: (8 017) 293 27 64, e-mail: ird@nlb.by