У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 24–25 кастрычніка 2024 г. адбудзецца XI Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Арганізатары кангрэса:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Суарганізатары кангрэса:
Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД
Беларуская бібліятэчная асацыяцыя
Плануемыя тэмы для абмеркавання на пленарным і секцыйных пасяджэннях:
Рабочыя мовы:
беларуская, руская, англійская.
Для ўдзелу ў кангрэсе запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, выдавецтваў, прадстаўнікі дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый.
Выставы:
Даецца магчымасць дэманстрацыі прадуктаў і паслуг.
Умовы ўдзелу:
Кангрэс пройдзе ў гібрыдным фармаце, удзел магчымы вочна і дыстанцыйна, прадугледжаны анлайн-трансляцыі і дыскусіі.
Для ўдзелу ў кангрэсе неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю не пазней за 10 кастрычніка 2024 г.
Удзел у кангрэсе бясплатны.
Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў.
Рэгламент:
Даклады на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін, на секцыйных пасяджэннях – да 10 хвілін.
Патрабаванні да афармлення даклада:
Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне, адпаведныя тэматычным напрамкам кангрэса і не апублікаваныя дзе-небудзь раней.
За прадастаўленыя матэрыялы аўтары нясуць персанальную адказнасць.
Прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) аўтара / сааўтара, вучоная ступень, вучонае званне, пасада, поўная назва арганізацыі, горад, краіна, назва даклада; прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на кангрэсе.
Аб’ём даклада, уключаючы анатацыю, ілюстрацыі і дадаткі, – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, кегель 13, паўтарачны міжрадковы інтэрвал, тып файла – .doc, .docx або .rtf.
Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Спасылкі на крыніцы афармляюцца ў квадратных дужках, напрыклад, [3, с. 15].
Анатацыя на рускай і англійскай мовах аб’ёмам не больш за 400 сімвалаў кожная.
Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту secretar@nlb.by не пазней за 15 верасня 2024 г.
Плануецца выданне зборніка матэрыялаў кангрэса.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на кангрэс і матэрыялаў для публікацыі ў зборніку.
Патрабаванні да відэадаклада:
Арыентацыя відэа – гарызантальная. Відэазапіс павінен стварацца з мікрафонам, пры добрым асвятленні і адсутнасці пабочных шумаў. Працягласць відэа – не больш за 10 хвілін.
Патрабаванні да прэзентацыі:
Тып файла – ppt Microsoft PowerPoint.
Файл з відэадакладам ці прэзентацыяй неабходна выслаць на электронную пошту secretar@nlb.by не пазней за 10 кастрычніка 2024 г.
Месца правядзення:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116.
Кантакты:
Есіс Наталля Сяргееўна
тэлефон: (8 017) 293 28 02, e-mail: secretar@nlb.by
Карняйчук Наталля Віктараўна (для удзельнікаў з Рэспублікі Беларусь)
тэлефон: (8 017) 368 97 54, e-mail: bibved@nlb.by
Каваленка Ганна Мікалаеўна (для замежных удзельнікаў)
тэлефон: (8 017) 293 27 64, e-mail: ird@nlb.by