Аб канферэнцыі

Інфармацыйны ліст
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 19–20 кастрычніка 2023 г. адбудзецца
X Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, прымеркаваны да Года міру і стварэння.

Арганізатары кангрэса:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Суарганізатар кангрэса:
Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае да партнёрства ў правядзенні кангрэса. Будзем рады разгледзець вашы прапановы.

Плануемыя тэмы для абмеркавання на пленарным і секцыйных пасяджэннях:

  • Мір і стварэнне праз адзінства культурнай прасторы;
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры, навукі і мастацтва: магчымасці і перспектывы;
  • Нацыянальныя культурныя традыцыі як фактар глакалізацыі грамадства;
  • Лічбавізацыя сферы культуры. Бібліятэка ў лічбавай экасістэме;
  • Інфармацыйна-бібліятэчныя тэхналогіі ў эпоху вялікіх даных і штучнага інтэлекту;
  • Электронная бібліятэка як элемент лічбавай трансфармацыі бібліятэчнай дзейнасці;
  • Рэсурсы і сэрвісы бібліятэк у сучаснай інфармацыйнай прасторы;
  • Прыярытэтныя напрамкі карпаратыўнага супрацоўніцтва бібліятэк, архіваў, музеяў;
  • Кніжныя помнікі ў сістэме нацыянальнай культурнай спадчыны;
  • Праектная дзейнасць бібліятэк;
  • Фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў;
  • Кніга і чытанне ў сучаснай культурнай прасторы;
  • Сацыякультурная дзейнасць бібліятэк: сучасныя эфектыўныя практыкі;
  • Асаблівасці статыстычнага ўліку ў дзейнасці сучаснай бібліятэкі;
  • Выдавецкая дзейнасць бібліятэк;
  • Захаванасць бібліятэчных фондаў;
  • Нарматыўнае прававое забеспячэнне бібліятэчнай галіны;
  • Кадравы патэнцыял бібліятэк;
  • Бібліятэкі і сродкі масавай інфармацыі.

Рабочыя мовы:
беларуская, руская, англійская.

Для ўдзелу ў кангрэсе запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, выдавецтваў, прадстаўнікі дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый.

Выставы:
Даецца магчымасць дэманстрацыі прадуктаў і паслуг.

Умовы ўдзелу:
Кангрэс пройдзе ў гібрыдным фармаце, удзел магчымы вочна і дыстанцыйна, прадугледжаны анлайн-трансляцыі і дыскусіі.

Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту secretar@nlb.by не пазней за 25 верасня 2023 г. Файл прэзентацыі (пры наяўнасці) неабходна выслаць на электронную пошту secretar@nlb.by не пазней 2 кастрычніка 2023 г.

Для ўдзелу ў кангрэсе неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю не пазней за 2 кастрычніка 2023 г.

Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў.

Рэгламент:
Даклады на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін, на секцыйных пасяджэннях – да 10 хвілін.

Патрабаванні да афармлення даклада:
Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне, адпаведныя тэматычным напрамкам кангрэса і не апублікаваныя дзе-небудзь раней. Матэрыялы плануецца апублікаваць да пачатку працы кангрэса.
Назва даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) аўтара / сааўтара, пасада, вучоная ступень, вучонае званне, назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на кангрэсе.
Аб’ём даклада разам з анатацыяй, малюнкамі, дадаткамі, схемамі і таму падобным – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, 13 кегель, паўтарачны міжрадковы інтэрвал, тып файла – rtf, doc або docx.
Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Спасылкі на крыніцы афармляюцца ў квадратных дужках, напрыклад [3, с. 15].
Анатацыя на рускай мове аб’ёмам не больш за 700 сімвалаў (уключаючы прабелы).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на кангрэс і матэрыялаў для публікацыі ў зборніку.

Патрабаванні да відэадаклада:
Арыентацыя відэа (гарызантальная). Відэазапіс павінен стварацца з мікрафонам, пры добрым асвятленні і адсутнасці пабочных шумаў. Працягласць відэа – не больш за 10 хвілін.

Патрабаванні да прэзентацыі:
Тып файла – ppt Microsoft PowerPoint.

Месца правядзення:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116.

Кантакты:
Есіс Наталля Сяргееўна
тэлефон: (8 017) 368 97 37, e-mail: secretar@nlb.by

Карняйчук Наталля Віктараўна (для удзельнікаў з Беларусі)
тэлефон: (8 017) 368 97 54, e-mail: bibved@nlb.by

Каваленка Ганна Мікалаеўна (для замежных удзельнікаў)
тэлефон: (8 017) 293 27 64, e-mail: ird@nlb.by