Аб канферэнцыі

15–16 верасня 2022 г. адбудзецца IX Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, прысвечаны 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Юбілей бібліятэкі мае сусветнае значэнне і ўнесены ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Тэма кангрэса 2022 года:
“Лічбавая трансфармацыя бібліятэк: пераемнасць і вектар развіцця”

Арганізатары кангрэса:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Суарганізатары кангрэса:
Бібліятэчная асамблея Еўразіі
Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД

Плануемыя тэмы для абмеркавання на пленарным і секцыйных пасяджэннях:

  • Гісторыя бібліятэчнай справы Беларусі і замежных краін
  • Роля бібліятэк у захаванні нацыянальнай і сусветнай культурнай спадчыны
  • Інавацыйныя падыходы да арганізацыі фондаў бібліятэк
  • Бібліятэкі на інфармацыйна-выдавецкім рынку
  • Электронныя інфармацыйныя рэсурсы ў бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы
  • Мадэляванне і фарміраванне бібліяграфічнага кантэнту бібліятэк
  • Сучасныя напрамкі ў абслугоўванні карыстальнікаў
  • Лічбавізацыя дзейнасці бібліятэк, устаноў навукі, культуры і адукацыі
  • Бібліятэка і адкрытая навука
  • Нарматыўнае прававое забеспячэнне бібліятэчнай дзейнасці
  • Навуковыя даследаванні ў рэалізацыі дзяржаўнай бібліятэчнай палітыкі
  • Бібліятэка як сацыякультурная прастора
  • Прафесійныя кампетэнцыі спецыялістаў бібліятэк
  • Рэгіянальныя бібліятэкі ў сучасных умовах

У рамках кангрэса пройдзе XXVI Агульны сход некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”

Рабочыя мовы:
беларуская, руская, англійская

Для ўдзелу ў кангрэсе запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, выдавецтваў, прадстаўнікі дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый.

Выставы:
Жадаючым будзе прадстаўлена магчымасць дэманстрацыі сваіх прадуктаў і паслуг.

Умовы ўдзелу:

Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту secretar@nlb.by не пазней за 1 жніўня 2022 г. Файл прэзентацыі (пры наяўнасці) неабходна выслаць на электронную пошту secretar@nlb.by не пазней за 1 верасня 2022 г.

Для ўдзелу ў кангрэсе неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю не пазней за 1 верасня 2022 г.

Рэгламент:
Даклады на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін, на секцыйных пасяджэннях – да 10 хвілін.

Патрабаванні да афармлення даклада:
Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне, адпаведныя тэматычным напрамкам кангрэса і не апублікаваныя дзе-небудзь раней. Матэрыялы плануецца апублікаваць да пачатку працы кангрэса.

Назва даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) аўтара / сааўтара, пасада, вучоная ступень, вучонае званне, назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на кангрэсе.

Аб’ём даклада разам з анатацыяй, малюнкамі, дадаткамі, схемамі і таму падобным – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, 13 кегель, паўтарачны міжрадковы інтэрвал, тып файла – rtf, doc або docx.
Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Спасылкі на крыніцы афармляюцца ў квадратных дужках, напрыклад [3, с. 15].
Анатацыя на рускай мове аб’ёмам не больш за 700 сімвалаў (уключаючы прабелы).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на кангрэс і матэрыялаў для публікацыі ў зборніку.

Патрабаванні да відэадаклада:
Арыентацыя відэа (гарызантальная). Відэазапіс павінен стварацца з мікрафонам, пры добрым асвятленні і адсутнасці пабочных шумаў. Працягласць відэа – не больш за 10 хвілін.

Патрабаванні да прэзентацыі:
Тып файла – ppt Microsoft PowerPoint.

Месца правядзення:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116.

Кантакты:
Есіс Наталля Сяргееўна
тэлефон: (8 017) 368 97 37, e-mail: secretar@nlb.by

Маслоўская Анастасія Юр’еўна (для удзельнікаў з Рэспублікі Беларусь)
тэлефон: (8 017) 368 97 71, e-mail: bibved@nlb.by

Вальчак Марына Уладзіміраўна (для замежных удзельнікаў)
тэлефон: (8 017) 293 27 64, e-mail: ird@nlb.by