Семінар

Аб семінары

22 кастрычніка 2021 года на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў межах VIII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбудзецца семінар “Рэалізацыя Рэспублікай Беларусь палажэнняў Маракешскага дагавора аб палягчэнні доступу сляпых і асоб з парушэннямі зроку ці іншымі абмежаванымі здольнасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю да апублікаваных твораў”. Для ўдзелу ў семінары запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, адукацыйных устаноў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў.

Арганізатары:

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь
Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Плануемыя тэмы для абмеркавання:

Прававыя аспекты прымянення Маракешскага дагавора ў Рэспубліцы Беларусь
Ажыццяўленне трансгранічнага абмену дакументамі ў спецыяльных фарматах пры дапамозе глабальнага кніжнага сэрвісу кансорцыума даступных кніг (ABC)
Стан і праблемы абслугоўвання асоб з парушэннямі зроку ў бібліятэках Рэспублікі Беларусь
Прадстаўленне невідушчым і карыстальнікам са слабым зрокам інфармацыі ў даступным фармаце
Інфармацыйнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу вучняў з парушэннямі зроку

Рабочыя мовы:

беларуская
руская
англійская

Фармат правядзення:

гібрыдны (вочна, анлайн)

Умовы ўдзелу:

Для ўдзелу неабходна не пазней за 20 кастрычніка 2021 года прайсці анлайн-рэгістрацыю

Асноўнае месца і час правядзення:

Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116.

Пачатак семінара – 11:30. Пачатак рэгістрацыі вочных удзельнікаў – 11:00.

Кантакты:

Несцярэўская Вольга Аляксандраўна
тэлефон: (8 017) 293 77 03, e-mail: obo-head@nlb.by