Аб канферэнцыі

Інфармацыйны ліст

21–22 кастрычніка 2021 года на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца VIII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”.
Тэма 2021 года: “Бібліятэкі ва ўмовах пандэміі: новыя магчымасці, новыя рашэнні”.

Арганізатары
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Плануемыя тэмы для абмеркавання:

  • Сумесныя сацыяльныя ініцыятывы ўстаноў культуры, навукі, адукацыі, СМІ і бізнесу ў перыяд пандэміі
  • Праектная дзейнасць бібліятэк: ідэя – рэалізацыя – прасоўванне
  • Нарматыўнае прававое забеспячэнне бібліятэчнай дзейнасці ва ўмовах пандэміі
  • Стратэгічнае планаванне і ацэнка дзейнасці бібліятэк
  • Пандэмія COVID-19 як стымул лічбавай трансфармацыі бібліятэк
  • Канцэпцыя Адкрытага доступу і роля бібліятэк у яе рэалізацыі ў перыяд пандэміі
  • Электронныя бібліятэкі і анлайн-рэсурсы ў бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы: новыя падыходы да стварэння і прадстаўлення доступу ва ўмовах пандэміі; баланс паміж агульнадаступнасцю інфармацыі і абаронай праў інтэлектуальнай уласнасці, пошук кансэнсусу
  • Бібліятэка ў сістэме захавання гісторыка-культурнай памяці грамадства: краіназнаўчыя і электронныя краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк
  • Падыходы да выкарыстання дакументнага фонду ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі
  • Інавацыйныя падыходы да арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў ва ўмовах пандэміі
  • Бібліятэка як трэцяе месца ў перыяд пандэміі
  • Бібліятэкі і сацыяльныя медыя: выкарыстанне магчымасцей для развіцця паслуг і сэрвісаў
  • Бяспека бібліятэчнага персаналу ў перыяд пандэміі: праблемы і падыходы да аптымізацыі дзейнасці
  • Прафесійныя кампетэнцыі бібліятэкараў ва ўмовах абмежавальных мер: слабыя і моцныя бакі
  • Аддаленая работа бібліятэкараў: пытанні арганізацыі, кантролю, нармавання, метадычнага і прававога забеспячэння
  • Дызайн бібліятэк і рэарганізацыя бібліятэчнай прасторы: падыходы да забеспячэння бяспекі персаналу і карыстальнікаў у перыяд пандэміі

Рабочыя мовы

  • беларуская
  • руская
  • англійская

Для ўдзелу ў кангрэсе запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, прадстаўнікі заканадаўчай сферы, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі.
Умовы ўдзелу
Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў.

Для ўдзелу з дакладам, паведамленнем або ў якасці госця неабходна не пазней за 5 кастрычніка 2021 г. прайсці анлайн-рэгістрацыю.

Рэгламент
Даклады на пленарным пасяджэнні – да 20 хв., на сесійных пасяджэннях – да 10 хв.

Патрабаванні да афармлення дакладаў
Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Матэрыялы плануецца апублікаваць да пачатку работы кангрэса.

Назва даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) аўтара/суаўтара, пасада, вучоная ступень, назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на кангрэсе.

Аб’ём даклада разам з анатацыяй, малюнкамі, дадаткамі, схемамі і да таго падобным – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, 13 кегель, паўтарачны міжрадковы інтэрвал, тып файла – rtf, doc або docx.

Анатацыя на рускай мове аб’ёмам не больш за 700 сімвалаў (уключаючы прабелы).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на кангрэс і матэрыялаў для публікацыі ў зборніку.

Патрабаванні да прэзентацый
Тып файла – ppt Microsoft PowerPoint.

Прадстаўленне дакладаў і прэзентацый
Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць па электроннай пошце secretar@nlb.by не пазней за 20 верасня2021 года. Файл прэзентацыі (пры наяўнасці) неабходна выслаць па электроннай пошце secretar@nlb.by не пазней за 1 кастрычніка 2021 года.

Асноўнае месца правядзення
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116.

Кантакты

Есіс Наталля Сяргееўна (агульная каардынацыя)
тэлефон: (8 017) 293 28 02, e-mail: secretar@nlb.by

Пшыбытка Марына Георгіеўна (для ўдзельнікаў з Рэспублікі Беларусь)
тэлефон: (8 017) 368 97 70, e-mail: m_pshibytko@nlb.by

Вальчак Марына Уладзіміраўна (для замежных удзельнікаў)
тэлефон: (8 017) 293 27 64, e-mail: ird@nlb.by