21–22 кастрычніка 2020 года ў анлайн-фармаце і ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца VII Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры».
Кангрэс 2020 года прысвечаны краіназнаўству і краязнаўству як магістральным напрамкам захавання гісторыка-культурнай спадчыны краін і народаў.
Асноўныя арганізатары
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Тэмы для абмеркавання:
У рамках кангрэса плануюцца:
Рабочие языки
Для ўдзелу ў кангрэсе запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, цэнтраў народнай творчасці, краязнаўцы-аматары, распрацоўшчыкі і вытворцы інфармацыйнай прадукцыі, прадстаўнікі грамадскіх і культурных арганізацый беларусаў у замежных краінах, іншыя зацікаўленыя асобы.
Арганізацыя работы кангрэса
Мерапрыемствы кангрэса будуць праходзіць у анлайн-фармаце і ў будынку бібліятэкі.
Спасылка на трансляцыю кангрэса будзе прадстаўлена перад мерапрыемствам на партале бібліятэкі, зарэгістраваным удзельнікам будзе разаслана па электроннай пошце.
Для ўдзелу ў якасці слухача неабходна не пазней 15 кастрычніка 2020 года прайсці анлайн-рэгістрыцыю.
Для ўдзелу з дакладам неабходна прайсці анлайн-рэгістрыцыю, файл з тэкстам дакладу выслаць па электроннай пошце secretar@nlb.by не пазней 20 верасня 2020 года.
Рэгламент
Даклады на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін, на сесійных пасяджэннях – да 10 хвілін.
Патрабаванні да афармлення дакладаў
Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Матэрыялы плануецца апублікаваць да пачатку работы кангрэса.
Назва даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) аўтара/суаўтара, пасада, вучоная ступень, назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на кангрэсе.
Аб’ём даклада разам з анатацыяй, малюнкамі, дадаткамі, схемамі і да таго падобнае – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, 13 кегель, паўтарачны міжрадковы інтэрвал, тып файла – rtf, doc або docх.
Анатацыя на рускай мове аб’ёмам не больш за 700 сімвалаў (з улікам прабелаў).
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на кангрэс і матэрыялаў для публікацыі ў зборніку.
Патрабаванні да прэзентацый
Тып файла – ppt (Microsoft PowerPoint).
Асноўнае месца правядзення
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116.
Кантакты
Есіс Наталля Сяргееўна
Тэл. (8 017) 266 37 07, e-mail: secretar@nlb.by
Градоўкіна Ірына Уладзіміраўна
Тэл. (8 017) 293 28 26, e-mail: i_gryadovkina@nlb.by
Пшыбытка Марына Георгіеўна (для ўдзельнікаў з Рэспублікі Беларусь)
Тэл. (8 017) 266 37 70, e-mail: m_pshibytko@nlb.by
Вальчак Марына Уладзіміраўна (для замежных удзельнікаў)
Тэл. (8 017) 293 27 64, e-mail: ird@nlb.by