16–17 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца VI Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”. Тэма 2019 года: “Паслугі і сэрвісы бібліятэк у сучаснай інфармацыйнай прасторы”.
Арганізатары кангрэса:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Запланаваныя тэмы для абмеркавання
Рабочыя мовы
Патрабаванні да афармлення даклада
Прымаюцца арыгінальныя працы, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Матэрыялы плануецца апублікаваць да пачатку работы кангрэса.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на кангрэс і матэрыялаў для публікацыі ў зборніку.
Назва даклада, прозвішча, імя (поўнасцю) аўтара / суаўтара, пасада, вучоная ступень, назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя (поўнасцю) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на кангрэсе.
Аб'ём даклада разам з анатацыяй, малюнкамі, дадаткамі, схемамі і інш. – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, 13 кегель, паўтарачны міжрадковы інтэрвал, тып файла – rtf Microsoft Word.
Анатацыя на рускай мове аб'ёмам не больш за 700 сімвалаў (уключаючы прабелы).
Патрабаванні да прэзентацый
Тып файла – ppt Microsoft PowerPoint.
Прадастаўленне дакладаў і прэзентацый
Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць па электроннай пошце secretar@nlb.by не пазней за 10 верасня 2019 года. Файл прэзентацыі (пры наяўнасці) неабходна выслаць па электроннай пошце secretar@nlb.by не пазней за 20 верасня 2019 года.
Выстаўка
У рамках кангрэса пройдзе выстаўка “Паслугі і рэсурсы бібліятэк у электронным асяроддзі”
Умовы ўдзелу
Для ўдзелу ў кангрэсе запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, прадстаўнікі заканадаўчай сферы, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі, а таксама спецыялісты, якія маюць дачыненне да праектавання, будаўніцтва, архітэктуры, дызайну і эксплуатацыі бібліятэчных будынкаў.
Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў.
Для ўдзелу з дакладам, паведамленнем або ў якасці госця неабходна не пазней за 1 верасня 2019 года прайсці анлайн-рэгістрацыю.
Рэгламент
Даклады на пленарным пасяджэнні – да 20 мін., на сесійных пасяджэннях – да 10 мін.
Месца правядзення
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116