18–19 кастрычніка 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца V Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”.
Тэма 2018 года: “Камфортнае асяроддзе бібліятэк: новыя тэхналагічныя і матэрыяльна-тэхнічныя рашэнні”.
Арганізатары кангрэса:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Плануемыя тэмы для абмеркавання:
Рабочыя мовы:
Патрабаванні да афармлення даклада:
Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Матэрыялы плануецца апублікаваць да пачатку работы кангрэса. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на кангрэс і матэрыялаў для публікацыі ў зборніку.
Назва даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) аўтара/суаўтара, пасада, вучоная ступень, назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на кангрэсе.
Аб’ём даклада разам з анатацыяй, малюнкамі, дадаткамі, схемамі і да таго падобнага – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, 13 кегель, палутарны міжрадковы інтэрвал, тып файла – rtf Microsoft Word.
Анатацыя на рускай мове аб’ёмам не больш за 700 сімвалаў (уключаючы прабелы).
Патрабаванні да прэзентацыі:
Тып файла – ppt Microsoft PowerPoint.
Прадастаўленне дакладаў і прэзентацый:
Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць па электроннай пошце secretar@nlb.by не пазней за 15 верасня 2018 года. Файл прэзентацыі (пры наяўнасці) неабходна выслаць па электроннай пошце secretar@nlb.by не пазней за 20 верасня 2018 года.
Выстаўка:
У рамках кангрэса пройдзе выстаўка “Бібліятэкі будучага: тэхналогіі, будынкі, абсталяванне”, на якой будуць прадстаўлены тэхнічныя і тэхналагічныя інавацыі, што прымяняюцца пры арганізацыі інфармацыйна-бібліятэчнай прасторы: мэбля, абсталяванне, дызайнерскія рашэнні, праграмнае забеспячэнне, камп’ютары, прынтары, сканеры, выдавецкае і іншае абсталяванне, прызначанае для дзейнасці ўстаноў культуры, навукі і адукацыі.
Умовы ўдзелу:
Для ўдзелу ў кангрэсе запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, прадстаўнікі заканадаўчай сферы, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі, а таксама спецыялісты, якія маюць дачыненне да праектавання, будаўніцтва, архітэктуры, дызайну і эксплуатацыі бібліятэчных будынкаў.
Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў.
Для ўдзелу з дакладам, паведамленнем або ў якасці госця неабходна не пазней за 1 кастрычніка 2018 года прайсці анлайн-рэгістрацыю.
Рэгламент:
Даклады на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін, на сесійных пасяджэннях – да 10 хвілін.
Месца правядзення:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116