Аб канферэнцыі

Інфармацыйны ліст

ХІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”
ў рамках XXIX Міжнароднай спецыялізаванай выставы “ТІБО”

Запрашаем прыняць удзел у ХІ навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”.
Канферэнцыя адбудзецца 21 красавіка 2023 г. на пляцоўцы XXIX Міжнароднай спецыялізаванай выставы “ТІБО”.

Тэмы для абмеркавання:
  • установы культуры, навукі і адукацыі ва ўмовах цыфравізацыі: змяненне статусу і функцый, новыя формы абслугоўвання і забеспячэння інфармацыяй, віртуалізацыя паслуг;
  • гісторыка-культурная спадчына: захаванне і папулярызацыя, фарміраванне электроннага кантэнту, выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій;
  • інавацыйныя тэхналогіі ў сферы культуры: “воблачныя”, мабільныя, 3D-тэхналогіі і іншыя;
  • адукацыйныя і сацыякультурныя мерапрыемствы, у тым ліку з выкарыстаннем рэсурсаў бібліятэк, музеяў, архіваў і іншых устаноў.

Арганізатары канферэнцыі:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Рабочыя мовы:
беларуская, руская.

Удзел у канферэнцыі возьмуць запрошаныя дакладчыкі.
Падача відэазапісу даклада (для замежных удзельнікаў) і прэзентацыі даклада (для беларускіх удзельнікаў) – да 14 красавіка.
Рэгламент дакладаў – да 15 хвілін.
Удзел слухачоў магчымы ў вочным і дыстанцыйным фармаце (трансляцыя).
Для ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі, распрацоўшчыкі і пастаўшчыкі праграмнага забеспячэння і электронных рэсурсаў.

Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў.

Дакладчыкаў і слухачоў запрашаем прайсці анлайн-рэгістрацыю на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або афлайн-рэгістрацыю на пляцоўцы XXIX Міжнароднай спецыялізаванай выставы “ТІБО” непасрэдна перад мерапрыемствам.

Дата і месца правядзення:
21 красавіка 2023 г., 10.00–13.00,
пр. Пераможцаў, 111а, канферэнц-зала № 3; Мінск, Рэспубліка Беларусь.


Каардынатар:

Тупчыенка-Кадырава Люцыя Георгіеўна,
галоўны бібліёграф
інфармацыйна-аналітычнага аддзела,
тэл.: (+375 17) 293 28 06, (+375 17) 293 79 69, (+375 17) 293 27 43,
e-mail: oniki@nlb.by