Рэзалюцыя VІ Форуму бібліятэкараў Беларусі

Публікуем Рэзалюцыю VІ Форуму бібліятэкараў Беларусі “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”, які прайшоў 27–28 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Удзельнікі Форуму, якія прадстаўляюць бібліятэчную супольнасць Рэспублікі Беларусь, адзначаюць важную ролю бібліятэк у захаванні і трансляцыі агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, культурнай спадчыны народа, яго нацыянальнай памяці, садзейнічанні ўстойліваму развіццю грамадства, фарміраванні і развіцці інтэлектуальнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай самасвядомасці асобы шляхам прадстаўлення свабоднага доступу да інфармацыі і ведаў.

Прааналізаваўшы праблемы развіцця бібліятэчнай галіны, удзельнікі Форуму звяртаюцца да дзяржаўных органаў кіравання з наступнымі прапановамі:

Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь
Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Правесці перапіс бібліятэк усіх міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі.

Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Рэспубліканскім навуковым бібліятэкам
Абласным публічным бібліятэкам

Ажыццявіць у 2022 годзе на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выданне зборніка матэрыялаў, якія асвятляюць вопыт працы бібліятэк па фарміраванні інфармацыйнай і медыяпісьменнасці карыстальнікаў.

Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі

У рамках міжнароднай дзейнасці актывізаваць працу ў праекце ІФЛА “Бібліятэчная карта свету”.

Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі
Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту культуры

Правесці круглы стол па пытаннях узаемадзеяння Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і бібліятэк у рамках арганізацыі паслядыпломнай адукацыі і павышэння кваліфікацыі бібліятэчных кадраў.

Савету бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Разгледзець магчымасць падрыхтоўкі каардынацыйнага плана дзейнасці бібліятэк рэспублікі па алічбоўцы бібліятэчных фондаў.

Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі

Падрыхтаваць праект Стратэгіі развіцця бібліятэчнай галіны да 2030 года і на далейшую перспектыву.

У мэтах метадычнага забеспячэння краязнаўчай дзейнасці бібліятэк рэспублікі ўдзельнікі Форуму прымаюць рашэнне зацвердзіць “Палажэнне аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк Рэспублікі Беларусь”, распрацаванае навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і адобранае Саветам бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Чытайце таксама:


Возврат к списку