Аб канферэнцыі

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКАЯ БІБЛІЯТЭЧНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ

27–28 мая 2021 г. праводзяць VІ Форум бібліятэкараў Беларусі

“Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”

Запланаваныя тэмы для абмеркавання:

  • нарматыўнае і прававое забеспячэнне бібліятэчнай галіны
  • супольная сетка бібліятэк у інфармацыйнай інфрастуктуры Беларусі
  • карпаратыўнае ўзаемадзеянне бібліятэк Беларусі
  • інфармацыйныя тэхналогіі ў дзейнасці бібліятэк
  • бібліятэкі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёнаў
  • бібліятэчная прафесія
  • вынікі дзейнасці і прыярытэты развіцця ГА “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”

Месца правядзення форуму

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116)

Асноўныя мерапрыемствы

У рамках форуму адбудуцца:

пленарнае пасяджэнне, у якім з дакладамі і паведамленнямі выступяць прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, кіраўнікі і вядучыя спецыялісты найбуйнейшых бібліятэк Беларусі (Мінск, 27 мая 2021 г.)
справаздачна-выбарчая канферэнцыя Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, у рамках якой будзе абраны новы склад кіраўнічых і рабочых органаў прафесійнага грамадскага аб’яднання (Мінск, 27 мая 2021 г.)
секцыйныя пасяджэнні і майстар-класы, на якіх будуць абмяркоўвацца прыярытэты развіцця бібліятэчнай галіны (28 мая 2021 г.)

Да ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк розных сістэм і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі навуковых і вучэбных устаноў, органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый.

Умовы ўдзелу

Для ўдзелу у пленарным, секцыйных пасяджэннях і майстар-класах форуму неабходна не пазней за 10 мая 2021 г. прайсці рэгістрацыю на інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (www.nlb.by).

Склад дэлегатаў справаздачна-выбарчай канферэнцыі вызначаецца арганізацыйным камітэтам у адпаведнасці са Статутам ГА “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”. Інфармацыя аб працэдуры падрыхтоўкі і правядзення справаздачна-выбарчай канферэнцыі размяшчаецца на сайце асацыяцыі (www.bla.by).

Удзел у мерапрыемствах форуму можна прыняць вочна і дыстанцыйна. Для дэлегатаў справаздачна-выбарчай канферэнцыі прадугледжваецца толькі вочны ўдзел.

Расходы на ўдзел у форуме

Рэгістрацыйны ўзнос не спаганяецца.

Праезд у Мінск і назад (для іншагародніх), харчаванне – за кошт сродкаў удзельнікаў.

Даклады, паведамленні і прэзентацыі

Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў. Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць не пазней за 13 мая 2021 г. па электроннай пошце m_pshibytko@nlb.by. Тып файла прэзентацыі – ppt Microsoft Power Point.

Каардынатары

Агульная каардынацыя:

Юрык Іна Віктараўна (спісы дэлегатаў)
тэл. (8 017) 284 10 03, е-mail: inessy@gmail.com

Далгаполава Алена Ерамееўна (арганізацыйныя пытанні)
тэл.: (8 017) 293 25 07, e-mail: dolgopolova@nlb.by

Арганізацыя і правядзенне справаздачна-выбарчай канферэнцыі:

Макаранка Лідзія Іванаўна (прыём намінацыйных анкет)
тэл. (8 017) 260 59 58, e-mail: makarenko_l@tut.by

Саўчанка Наталія Анатольеўна
e-mail: sauchanka@bsu.by

Даклады і паведамленні:

Пшыбытка Марына Георгіеўна
тэл. (8 017) 368 97 70, e-mail: m_pshibytko@nlb.by