Праект “Global Vision Belarus”

17.05.2018

Праект “Global Vision Belarus” Беларусь далучаецца да амбіцыйнага праекту ІФЛА “Global Vision”, які стартаваў у красавіку 2017 года ў Афінах (Грэцыя).
Пад эгідай такой маштабнай ініцыятывы па ўсім свеце праходзяць нарады, семінары і інтэрнэт-дыскусіі, абмяркоўваюцца шляхі развіцця бібліятэк у найбліжэйшай і аддаленай будучыні, іх мэты і задачы.
30 мая 2018 года ў рамках V Форуму бібліятэкараў Беларусі адбудзецца рэгіянальная дыскусія “ІФЛА. Глабальнае бачанне”. Эксперты з ліку вядучых спецыялістаў бібліятэчнай галіны краіны абмяркуюць выклікі, з якімі сутыкаецца прафесійная супольнасць у сувязі з нарастаючай глабалізацыяй.
Вынікам сустрэчы стане выпрацоўка адзінага калектыўнага адказу на пытанні, якія разглядаюцца міжнароднай дыскусіяй. Выніковая справаздача будзе накіравана ў ІФЛА.
Аналагічны матэрыял збіраецца ва ўсіх краінах свету як аснова для распрацоўкі дарожнай карты аб’яднання міжнароднай бібліятэчнай супольнасці. На дадзены момант свае меркаванні выказалі ўжо 9 291 удзельнік 185 семінараў і 21 772 удзельнікі анлайн-галасавання з 213 краін і тэрыторый на ўсіх 7-мі кантынентах.

Возврат к списку