30 мая – 1 чэрвеня 2018 г. адбудзецца V Форум бібліятэкараў Беларусі “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”.
Арганізатары:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Беларуская бібліятэчная асацыяцыя
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Плануемыя тэмы для абмеркавання:
Месца правядзення Форуму:
30 мая 2018 г. – Нацыянальная бібліятэка Беларусі (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116)
31 мая 2018 г. – майстар-класы на базе бібліятэк г. Мінска і Цэнтральнай гарадской бібліятэкі г.Жодзіна
1 чэрвеня 2018 г. – Нацыянальная бібліятэка Беларусі (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116)
Асноўныя мерапрыемствы Форуму:
30 мая 2018 г.
Урачыстае адкрыццё Форуму, пленарнае пасяджэнне, на якім з дакладамі і паведамленнямі выступяць прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня ГА “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя”, кіраўнікі і вядучыя спецыялісты найбуйнейшых бібліятэк Беларусі.
31 мая 2018 г.
Выязныя мерапрыемствы Форуму: майстар-класы на базе Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна, Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Навуковай бібліятэкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтралізаванай сістэмы публічных бібліятэк г. Мінска, Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых публічных бібліятэк г. Мінска, Цэнтральнай гарадской бібліятэкі г. Жодзіна.
1 чэрвеня 2018 г.
Падвядзенне вынікаў Форуму, прыняцце рэзалюцыі.
Культурная праграма:
30 мая 2018 г.
Канцэрт вакальнай групы “Камерата” (пасля заканчэння пленарнага пасяджэння для ўсіх удзельнікаў Форуму);
31 мая 2018 г.
Наведванне завода “БелАЗ” (па папярэдняй рэгістрацыі, кошт: экскурсія – 10 руб., абед – да 10 руб.).
Да ўдзелу запрашаюцца:
кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк усіх сістэм і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі навуковых і навучальных устаноў, органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый.
Умовы ўдзелу:
Для ўдзелу ў Форуме неабходна да 1 мая 2018 г. прайсці анлайн-рэгістрацыю.
Праезд у Мінск і назад, харчаванне, пражыванне – за кошт удзельнікаў.
Трансфер на выязное мерапрыемства ў Цэнтральную гарадскую бібліятэку г. Жодзіна аплачваецца за кошт цэнтралізаваных сродкаў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Каардынатары:
Далгаполава Алена Ерамееўна
Тэлефон: (8 017) 293 25 07
E-mail: dolgopolova@nlb.by
Пшыбытка Марына Георгіеўна
Тэлефон: (8 017) 266 37 70
E-mail: m_pshibytko@nlb.by