Навiны

07.05.2021 Водгукі пра XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся маштабны навуковы форум Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Пасля завяршэння канферэнцыі арганізатары падводзяць вынікі, каб вызначыць, наколькі праект дасягнуў сваіх мэт. Сваім меркаваннем пра канферэнцыю падзяліліся яе ўдзельнікі – беларускія і замежныя эксперты.

30.04.2021 Зборнік і відэаархіў ХVII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Зборнік ХVII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў традыцыйна падрыхтаваны і выдадзены да канферэнцыі. Усе зацікаўленыя могуць набыць яго ў кіёску бібліятэкі. Відэаархіў пасяджэнняў прадстаўлены ў адкрытым доступе, і кожны можа паслухаць даклады.

26.04.2021 Фотаальбом Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Фотаальбом XVІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў папоўніўся 100 фатаграфіямі. Здымкі аператыўна інфармуюць пра важную падзею ў навуковым і культурным жыцці краіны і дакументуюць яе.

23.04.2021 Адбыліся Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні (+відэа)
22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. За два дні на пленарным і рабочых пасяджэннях прагучала больш за 80 дакладаў ад вучоных з васьмі краін.

22.04.2021 Урачыстае адкрыццё Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
22 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне XVІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў.

20.04.2021 Апублікавана праграма Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. За дзесяцігоддзі правядзення навуковы форум стаў сапраўдным брэндам, пазнавальным сярод даследчыкаў і спецыялістаў розных краін. Штогод у праграме чытанняў – сустрэчы даследчыкаў, навуковыя дыскусіі і абмеркаванні, выставы і прэзентацыі.